Вы тут

Мабільная прылада дапаможа фінскім кіроўцам пазбегнуць ДТЗ з аленямі


Фінскія праграмісты распрацавалі мабільную прыладу, якая дапамагае кіроўцам пазбегнуць ДТЗ з аленямі, паведамляе Yle.


Прылада Porokello («Аленевы званочак») дазволіць кіроўцам перадаваць інфармацыю пра месцы, дзе алені пераходзяць дарогу, усім карыстальнікам у радыусе 750 метраў. Мяркуецца, што праграму будуць выкарыстоўваць не толькі аўтааматары, але і прафесійныя вадзіцелі. Цяпер прылада тэстуецца, і мяркуецца, што з 2017 года яна будзе даступная для вольнай запампоўкі.

Распрацоўка праекта абышлася ў 600 тысяч еўра. На 95% яго субсідзіравала дзяржава, таму што аварыі з ласямі і аленямі з'яўляюцца сур'ёзнай праблемай. Толькі ў Фінляндыі штогод у ДТЗ гіне да чатырох тысяч аленяў. Для прафілактыкі аварый у краінах, дзе капытныя водзяцца ў вялікай колькасці, прымаюцца розныя меры — жывёл забяспечваюць святлоадбівальнымі пазнакамі, на дарогі ўсталёўваюць сістэмы абвестак і свісткоў для адпуджвання.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Загаловак у газеце: Увага, алені!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.