Вы тут

Сяргей Кізіма: Беларусь уваходзіць у лік давераных партнёраў Кітая


Беларусь уваходзіць у лік самых давераных партнёраў Кітая. Такое меркаванне выказаў загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі доктар палітычных навук Сяргей Кізіма.


У гэтыя дні з дзяржаўным візітам у КНР знаходзіцца Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Першыя вынікі, як адзначыў эксперт, сведчаць аб выхадзе беларуска-кітайскіх адносін на больш высокі ўзровень партнёрства. "Акупляецца паслядоўная палітыка беларускага кіраўніцтва на максімальна магчымае збліжэнне з Кітаем. Гэта ў належнай ступені ацэнена кітайскім бокам. Нам будуць прадастаўлены магчымасці, якія Кітай прадастаўляе самым давераным партнёрам", - сказаў Сяргей Кізіма.

Так, у сумеснай дэкларацыі, падпісанай Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам і Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам па выніках афіцыйных перагавораў у Пекіне, заяўлена аб гатоўнасці развіваць супрацоўніцтва ў сферы вытворчага патэнцыялу, якое дасць магчымасць адкрыць новыя перспектывы для ўзаемадзеяння, прыцягнення буйных кітайскіх кампаній у праекты па развіцці кааперацыі і ўваходжанні ў акцыянерны капітал беларускіх прадпрыемстваў.

Сяргей Кізіма растлумачыў, што гэта дазволіць пашырыць прысутнасць беларускіх тавараў, у тым ліку на кітайскім рынку, які лічыцца адным з буйнейшых у свеце. Як вялікі крок наперад эксперт ацаніў пагадненне з Экспартна-імпартным банкам Кітая, якое будзе садзейнічаць прыцягненню ў Беларусь прамых інвестыцый кітайскіх кампаній. Буйнейшы банк свету будзе прадастаўляць фінансаванне патэнцыяльным імпарцёрам. "Гэта зусім іншыя тэмпы і магчымасці па нарошчванні інвестыцый у Беларусь з улікам вялікіх магчымасцей Кітая", - перакананы палітолаг.

Эксперт нагадаў, што Беларусь выступае адным з вузлавых пунктаў Эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Так, дзякуючы стварэнню Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка яна апярэджвае буйнейшыя эканомікі, зацікаўленыя ўдзельнічаць у кітайскай ініцыятыве аб сумесным будаўніцтве Шаўковага шляху.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».