Вы тут

Прэзідэнт: «Беларусь i Кiтай дасягнулi самых даверных адносiн»


Беларусь i Кiтай дасягнулi самых даверных адносiн. Гэту фразу, сказаную Прэзiдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, можна лiчыць ключавой у характарыстыцы дзяржаўнага вiзiту кiраўнiка нашай краiны ў КНР.


Учора беларускi лiдар сустрэўся са Старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзянам, са Старшынёй Усекiтайскага камiтэта Народнага палiтычнага кансультатыўнага савета Кiтая Юй Чжэншэнам i правёў афiцыйныя перагаворы ў пашыраным складзе са Старшынёй КНР Сi Цзiньпiнам.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Сi Цзiньпiну за значны асабiсты ўклад у развiццё беларуска-кiтайскiх адносiн: «Мы сапраўды сур'ёзна рушылi наперад у напрамку нашага супрацоўнiцтва. Дазвольце мне ад iмя беларускага народа i маёй дзяржавы падзякаваць вам асабiста за такi ўклад у нашы адносiны. Калi б не было гэтага асабiстага ўкладу, не было б i такiх адносiн».

«Пасля вашага вiзiту ў Беларусь у маi 2015 года мы вельмi iнтэнсiўна працавалi над сумесным развiццём тых iнiцыятыў, якiя былi вамi выказаны, i, перш за ўсё, Эканамiчнага пояса Шаўковага шляху, праекта Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка, якi вы назвалi жамчужынай Шаўковага шляху. Гэта сапраўды важнейшы вузлавы элемент паглыблення рэгiянальнага i крэдытна-iнвестыцыйнага супрацоўнiцтва памiж нашымi дзяржавамi», — сказаў беларускi лiдар.

Паводле яго слоў, у мiнулы перыяд актыўна ажыццяўлялiся дзелавыя кантакты памiж дзвюма краiнамi. Толькi з верасня 2015 года праведзена больш за чатыры дзясяткi вiзiтаў у Кiтай беларускiх дэлегацый на чале з кiраўнiкамi органаў дзяржаўнага кiравання, рэгiёнаў i вялiкiх кампанiй. У сваю чаргу Беларусь наведалi многiя дэлегацыi дзяржаўных i партыйных органаў КНР як цэнтральнага, так i рэгiянальнага ўзроўню, прадстаўнiкоў бiзнес-супольнасцi Кiтая.

Пасля завяршэння афiцыйных перагавораў у пашыраным фармаце кiраўнiкi дзяржаў даволi працяглы час размаўлялi ў фармаце сам-насам. Як паведамляе БЕЛТА, на перагаворах абодвума бакамi адзначаўся беспрэцэдэнтна высокi ўзровень адносiн, дасягнутых памiж Беларуссю i Кiтаем. Тым не менш адзначана, што шмат яшчэ трэба будзе зрабiць.

Сярод iншых тэм Аляксандр Лукашэнка i Сi Цзiньпiн абмеркавалi важнасць развiцця мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва, патэнцыял якога неабходна больш актыўна выкарыстоўваць. Менавiта трывалыя рэгiянальныя сувязi садзейнiчаюць умацаванню ўзаемаадносiн памiж дзяржавамi. Размова на перагаворах таксама iшла аб узаемадзеяннi ў гуманiтарнай сферы i турызме. Адзначана неабходнасць зрабiць Шаўковы шлях дарогай з больш iнтэнсiўным рухам, узмацняць узаемную падтрымку.

Старшыня КНР прапанаваў захаваць дынамiку адносiн i сустрэч на вышэйшым i высокiм узроўнях. «Мы вывелi двухбаковыя адносiны i шматпланавае супрацоўнiцтва на траекторыю паскоранага развiцця. Ваш вiзiт праходзiць у вельмi важны момант, калi мы падводзiм вынiкi кiтайска-беларускiх адносiн. Кiтай i Беларусь — сапраўдныя сябры i самыя шчырыя партнёры. Дзякуючы агульным намаганням кiтайска-беларускiя адносiны дынамiчна развiваюцца i ўзнiмаюцца на новы ўзровень, умацоўваюцца ўзаемадавер, практычнае супрацоўнiцтва ва ўсiх галiнах», — заявiў Сi Цзiньпiн. «Вельмi рады бачыць, што дасягнутыя намi дамоўленасцi эфектыўна рэалiзуюцца. Мы гатовы разам з вамi займацца адзiным планаваннем далейшага развiцця двухбаковых адносiн, каб надаць iм новы iмпульс на карысць нашых народаў», — падкрэслiў Старшыня КНР. Сi Цзiньпiн таксама адзначыў асабiсты ўклад Прэзiдэнта Беларусi ў развiццё двухбаковага супрацоўнiцтва.

Па вынiках афiцыйных перагавораў у Пекiне кiраўнiкi дзяржаў падпiсалi сумесную дэкларацыю Беларусi i КНР аб устанаўленнi адносiн давернага ўсебаковага стратэгiчнага партнёрства i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва. У дакуменце падкрэслiваецца, што палiтычны ўзаемадавер служыць краевугольным каменем беларуска-кiтайскiх адносiн. Заяўлена аб паважаннi i падтрымцы шляхоў развiцця ўнутранай i знешняй палiтыкi кожнага з бакоў, а таксама суверэнiтэту, незалежнасцi i тэрытарыяльнай цэласнасцi.

Беларусь зацвердзiла прыхiльнасць да прынцыпу «аднаго Кiтая». А кiтайскi бок падтрымаў намаганнi Беларусi, нацэленыя на забеспячэнне сацыяльна-палiтычнай стабiльнасцi i эканамiчнага развiцця, выступiў супраць знешняга ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусi пад любой маркай i заявiў аб прызнаннi важнай ролi беларускага боку ва ўмацаваннi рэгiянальнай бяспекi i стабiльнасцi.

У дэкларацыi замацаваны намер Беларусi прыступiць да ўдзелу ў стварэннi Iнфармацыйнага пояса Шаўковага шляху, што дасць магчымасць забяспечыць адзiны падыход да ўзаемадзеяння з КНР, беручы пад увагу агульнасусветную тэндэнцыю да глабалiзацыi iнфармацыйнай прасторы.

Беларусь i Кiтай заявiлi ў дэкларацыi пра намер сумесна прасоўваць будаўнiцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху», умацоўваць спалучэнне гэтай iнiцыятывы са стратэгiяй развiцця Беларусi, паглыбляць двухбаковае супрацоўнiцтва ў iнфраструктурнай, транспартна-лагiстычнай, iнфармацыйна-тэлекамунiкацыйнай i iншых практычных галiнах, сумесна забяспечваць бяспечную i паспяховую рэалiзацыю агульных праектаў у iнтарэсах далейшага павышэння ўзроўню
ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.

У эканамiчным супрацоўнiцтве нашы краiны маюць намер фармiраваць архiтэктуру ўзаемнай выгады. «Бакi адзiныя ў тым, што гандлёва-эканамiчнае, iнвестыцыйнае i фiнансавае супрацоўнiцтва ўяўляе сабой рухаючую сiлу беларуска-кiтайскiх адносiн. Бакi прымуць узгодненыя меры па фармiраваннi архiтэктуры ўзаемнай выгады i сумеснага выйгрышу, што характарызуецца шматпланавым, шырокамаштабным i шматузроўневым супрацоўнiцтвам, паслядоўным напаўненнем матэрыяльнай базы беларуска-кiтайскага ўсебаковага стратэгiчнага партнёрства», — адзначаецца ў дакуменце.

У дэкларацыi заяўлена таксама аб зацiкаўленасцi ў актывiзацыi разлiкаў у нацыянальных валютах у двухбаковым гандлi i iнвестыцыйным супрацоўнiцтве.

У цэлым у дакуменце адлюстраваны намеры развiваць беларуска-кiтайскае супрацоўнiцтва па самым шырокiм спектры напрамкаў — ад адукацыi i турызму да мiжрэгiянальнага ўзаемадзеяння, лагiстыкi i авiязносiн. Асобнае адлюстраванне ў дакуменце знайшлi палажэннi аб сумесным процiстаяннi розным вiдам злачыннасцi, узаемадзеяннi ў галiне папярэджання i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый.

Акрамя таго, у прысутнасцi лiдараў дзвюх краiн быў падпiсаны пакет пагадненняў i мемарандумаў аб развiццi супрацоўнiцтва ў розных сферах. У прыватнасцi, падпiсана мiжурадавае пагадненне аб тэхнiка-эканамiчнай дапамозе i мемарандум памiж Мiнэканомiкi Беларусi i Мiнiстэрствам камерцыi КНР аб супрацоўнiцтве ў мэтах развiцця Кiтайска-беларускага iндустрыяльнага парка ў рамках тэхнiка-эканамiчнай дапамогi. Зацверджаны комплекс мер па сумесным развiццi будаўнiцтва канцэпцыi «Адзiн пояс, адзiн шлях» памiж урадамi Беларусi i КНР. Заключаны мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж мiнiстэрствамi адукацыi дзвюх краiн у галiне сумеснай падрыхтоўкi кадраў, а таксама мемарандум аб узаемаразуменнi памiж Беларусбанкам, Мiнiстэрствам фiнансаў Беларусi i Дзяржаўным банкам развiцця Кiтая аб прадастаўленнi крэдыту пад гарантыю ўрада Беларусi i шэраг iншых важных дакументаў.

Пасля афiцыйных перагавораў лiдараў дзвюх краiн Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзiў Сi Цзiньпiна ордэнам «За ўмацаванне мiру i дружбы». Старшыня КНР удастоены гэтай узнагароды за вялiкi асабiсты ўклад у развiццё гандлёва-эканамiчных, навукова-тэхнiчных, гуманiтарных сувязяў памiж Беларуссю i Кiтаем, выключныя заслугi ва ўмацаваннi дружалюбных адносiн i супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi.

Гэта ўзнагарода з'яўляецца новай i ўручаецца ўпершыню.

Сёння вiзiт Прэзiдэнта Беларусi ў Кiтай завяршаецца. Запланавана сустрэча з Прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лi Кэцянь. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка наведае Пекiнскi ўнiверсiтэт, дзе сустрэнецца з кiраўнiцтвам ВНУ, студэнтамi, адкажа на iх пытаннi.

Фота Сіньхуа–БЕЛТА

Загаловак у газеце: Архiтэктура падтрымкi i ўзаемнай выгады

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».