Вы тут

Цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў выхадныя


Цёплае надвор'е з кароткачасовымі дажджамі чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведаміла галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Святлана Рыбакова.


Фота: oboi.tochka.net

"Верасень развітаецца з намі цёплым надвор'ем. У атмасферы ўстановіцца заходне-ўсходні перанос паветраных мас. На змену халоднаму паветру паўночных шырот прыйдзе цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы", - расказала сіноптык.

У суботу і нядзелю месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад 16 да 23, месцамі па Гомельскай і Брэсцкай абласцях паветра прагрэецца да 25 градусаў.

"Аднак пацяпленне будзе непрацяглым, на наступным тыдні зноў пахаладае. У пачатку тыдня тэрыторыя Беларусі апынецца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў, што перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы, яны выцесняць цяпло за межы рэспублікі", - адзначыла Святлана Рыбакова.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.