Вы тут

Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту


Беларусь з 1 кастрычніка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 773 ад 27 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.


Фота: talks.su

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $80 да $91,9 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $56,8 да $65,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $48,8 да $56 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $36,7 за 1 т (была $32). Аналагічная пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у адносінах да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны былі зніжаны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.