Вы тут

Добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!" пройдзе 8-31 кастрычніка


Добраахвотная акцыя "Адновім лясы разам!" па пасадцы лясоў на тэрыторыях, пашкоджаных ліпеньскім ураганам, пройдзе з 8 па 31 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.


Фота: agronews.by

"Апошнія дні ў большай частцы раёнаў краіны ўстанавілася халаднаватае дажджлівае надвор'е. Вільготная глеба і спрыяльны тэмпературны рэжым выдатна падыходзяць для стварэння новых лясоў. Сумеснымі намаганнямі мы зможам аднавіць беларускі лес і перадаць яго нашчадкам", - падкрэслілі ў прэс-службе.

Мінлясгас запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі ў любы дзень.

У прэс-службе растлумачылі, што ў бліжэйшы час будуць вызначаны ўчасткі для пасадак, лясгасы падрыхтуюць пасадачны матэрыял і прылады працы. Рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі пачнецца 5 кастрычніка ў абласных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднаннях.

Як паведамлялася, у ліпені 2016 года на Беларусь абрушылася стыхія. Разбурэнні ў лясной гаспадарцы ў міністэрстве назвалі самымі маштабнымі. Найбольш пацярпелі Бярэзінскі, Дзяржынскі, Мінскі, Смалявіцкі, Чэрвеньскі раёны Мінскай вобласці і Мазырскі раён Гомельскай вобласці. Усяго па краіне ў ліпені было пашкоджана больш за 4 млн кубаметраў драўніны на плошчы амаль 12,8 тыс. га.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.