Вы тут

Аліна Талай падтрымала акцыю "Чытаем па-беларуску з velcom"


Вядомая беларуская лёгкаатлетка, прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы Аліна Талай правядзе спецыяльныя дадатковыя ўрокі беларускай мовы і літаратуры для малодшых школьнікаў. Заняткі адбудуцца ў рамках сацыяльнага адукацыйнага праекта "Чытаем па-беларуску з velcom" і пройдуць у Пінску 5 кастрычніка.


Фота: sputnik.by

Галоўная задача названага сацыяльнага адукацыйнага праекта — падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў школьнікаў 2-3 класаў. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

"Выдатна, што існуе праект, які ў займальнай форме распавядае пра родную культуру, гісторыю, мову і літаратуру. Безумоўна, гэта вельмі актуальная для нашай краіны сацыяльная ініцыятыва. Я з радасцю падтрымліваю яе і спадзяюся на тое, што да яе далучацца і іншыя спартсмены", — пракаментавала беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай.

На працягу першага месяца новага навучальнага года спецыяльныя ўрокі беларускай мовы і літаратуры ўжо прайшлі ў Брэсце, Кобрыне, Баранавічах і Бярозе. У першыя дні кастрычніка каманда арганізатараў і настаўнікаў праекта прыедзе з займальнымі заняткамі ў школы Пінска і Лунінца. У гэтых гарадах распавядаць пра беларускую мову, літаратуру і культуру ў новай форме для малодшых школьнікаў будзе і Юрый Жыгамонт — адзін з пастаянных настаўнікаў праекта. Пасля Брэсцкай вобласці эстафету чытанняў прыме Гродзеншчына, удзел у акцыі возьмуць вучні 25-цi школ Гродзенскай вобласці.

За час правядзення праекта ўжо больш 8 тысяч вучняў паўдзельнічалі ў дадатковых уроках роднай мовы, дзе ў ролі настаўнікаў выступалі шматлікія беларускія пісьменнікі, акцёры, тэлевядучыя, спартсмены. Плануецца, што "Чытаем па-беларуску з velcom" ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі.

sputnik.by
 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.