Вы тут

Міжнародны форум “TEART” распачаўся спектаклем “З жыцця кузурак”


VI Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “TEART” распачаўся спектаклем Дзмітрыя Багаслаўскага і Святланы Бень “З жыцця кузурак”. Монаспектакль, канечне, калі не ўлічваць задзейнічаных у пастаноўцы Дашу Мароз (раяль) і Марыю Васілеўскую (скрыпка і тэрмевокс), якія адказвалі за музычнае суправаджэнне і дапамагалі Святлане Бень (вакал) ствараць атмасферу не толькі гукава, а і сваёй прысутнасцю на сцэне, і ўдзелам у адным са скетчаў. З іншага боку, музычны спектакль – гісторыі-сітуацыі, заснаваныя на вершах Мікалая Алейнікава, аб’яднаныя драматургіяй і творамі кампазітара Валерыя Воранава.


Смешнымі і безабароннымі, упэўненымі ў сабе і мудрагелістымі, як людзі, паўстаюць перад гледачом кузуркі, створаныя Святланай Бень. Разнастайнасць вобразаў дапаўняе пастаяная змена дэталяў касцюма акторкі, безумоўна, адштурхоўваючыся ад рэжысёрскай ідэі інтэрпрэтацыі тэкставай асновы спектакля, падтрымліваючы рад анімацый, якія трансляваліся праз праектар на белае палатно ў 30м2 (паведамлена Святланай Бень), і былі візуальнай асновай праекта. 

Альтруізм, рэфлексія назіранняў, шанец пабыць немаўляткам – усё гэта магчыма адчуць, зразумець і прыкласці да сябе падчас прагляду “З жыцця кузурак”. А таксама ўспомніць, што і ты калісьці збіраў здохлых кузурак у каробачку ад запалак, але не для таго, каб паздзекавацца, а каб пахаваць іх.  Наогул, пытанне ўзаемадачынення чалавека і прыроды можна назваць асноўнай праблемай, якую закранае спектакль. Жыццё кузурак амаль нічым не адрозніваецца ад чалавечага існавання.

Але залежнасць ад дзеянняў людзей падкрэсліваецца. Пры гэтым пастаноўка на выклікае жалю. Сатырычны падыход да выкладання матэрыялу засцерагае гледачоў ад дакучлівасці, але не перашкаджае думаць. І зразумець, хто якая кузурка.

Юля Ваўчок

Фота: Вольга Піпчанка

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.