Вы тут

Прэзентацыя абноўленай “Зялёнай карты” прайшла сёння ў Мінску


Інтэрнтэт-праект Greenmap.by рэалізуецца, пачынаючы з 2012 года. Нядаўна карта была напоўнена новай экалагічнай інфармацыяй.


Фота: wildlife.by

Сёння на яе нанесеныя ўсе гарады Беларусі. Акрамя таго, у шасці абласных цэнтрах на карце з'явіліся яшчэ тры раздзелы па новых тэмах: экалагічная інфармацыя і арганізацыі, аднаўляльная энергетыка і прыродныя тэрыторыі.

Раздзел "Экалагічная інфармацыя і арганізацыі" змяшчае дадзеныя аб арганізацыях, якія прадастаўляюць экалагічную інфармацыю, кансультацыі і паслугі. Сюды ўваходзяць  інфармацыйныя цэнтры, музеі, “зялёныя” дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі, “прыродныя” лабараторыі.

Раздзел "Аднаўляльная энергетыка" сабраў інфармацыю аб устаноўленых аб'ектах аднаўляльнай энергетыкі: ветрагенератарах, сонечных устаноўках, гідраэлектрастанцыях і біягазавых устаноўках.

Раздзел “Прыродныя тэрыторыі” змяшчае інфармацыю аб прыродных зонах у гарадах і паблізу ад іх. На карту нанесеныя паркі адпачынку і прыродныя тэрыторыі, які знаходзяцца пад асаблівай аховай.

Нагадаем, што раней “Зялёная карта” утрымлівала інфармацыю трох катэгорый: пункты прыёму другасных матэрыяльных рэсурсаў (шкла, паперы, пластыка і металу), небяспечных адходаў (лямпаў і тэрмометраў, якія ўтрымліваюць ртуць, батарэек, акумулятараў, аўтамабільных адходаў і адходаў электрычнага і электроннага абсталявання) і месцы, куды можна аднесці рэчы для другаснага іх выкарыстання (кнігі, вопратку, мэблю, працуючую бытавую тэхніку). Гэтая інфармацыя захаваная і актуалізаваная.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?