Вы тут

Комплекс па перапрацоўцы драўняных адходаў у біяпаліва адкрыўся сёння


Мерапрыемства прайшло на базе вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Камунальнік”. Мадэрнізацыя дадзенага аб'екта праведзена ў рамках рэалізацыі праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да “зялёнай” эканомікі" Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ў супрацоўніцтве з Праграмай развіцця ААН, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.


Фота: techno-guide.ru

Брэсцкае прадпрыемства “Камунальнік” будзе перапрацоўваць драўняныя адходы, якія раней для атрымання біяпаліва не выкарыстоўваліся. У прыватнасці, для гэтага будуць прымацца драўняныя адходы (напрыклад, старая мэбля, пні пасля лесанарыхтоўкі) не толькі ад юрыдычных асоб, але і ад насельніцтва, паведамілі ў міністэрстве. Гэта стала магчымым дзякуючы адмысловаму абсталяванню і тэхніцы (колавай драбільнай ўстаноўцы для драбнення дрэваўтрымліваючых адходаў, пагрузчыка, сартавальнай станцыі для сартавання дранкі па фракцыях, а таксама шчэпкавозы).

 Ужо больш за 10 гадоў у Брэсце існуе пытанне складавання, перапрацоўкі і ўтылізацыі драўняных адходаў. Утрыманне месцаў іх часовага складавання цягне за сабой значнае пагаршэнне экалагічнага стану навакольнага асяроддзя і істотныя фінансавыя выдаткі прадпрыемства.

Чакаецца, што ў выніку перапрацоўкі драўняных адходаў прадпрыемства зможа паўторна выкарыстоўваць 50 тысяч кубоў у год. У выніку працы дадзенай пілотнай ініцыятывы плануецца ліквідаваць кар'ер па пахаванні драўняных адходаў, а таксама спыніць практыку перадачы драўняных адходаў на палігоны па пахаванні цвёрдых камунальных адходаў.

Пілотная ініцыятыва “Стварэнне комплексу па перапрацоўцы драўняных адходаў у біяпаліва”, якая рэалізуецца на базе “Камунальніка” -- адзін з 23 пілотных праектаў і ініцыятыў праекта “Садзейнічанне пераходу Рэспублікі Беларусь да "зялёнай" эканомікі”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.