Вы тут

Nintendo выпусціць міні-версію прыстаўкі Dendy


Кампанія Nintendo ў лістападзе выпусціць у Японіі абноўленую версію гульнявой прыстаўкі Dendy. Яна называецца "міні-famicom" (скарачэнне ад family computer, камп'ютар для ўсёй сям'і).


Фота: NINTENDO

У прыстаўку убудаваныя два міні-кантролеры, якія гарантуюць магчымасць ўстаноўкі і абнаўлення толькі арыгінальнага праграмнага забеспячэння. На гульнявую прыстаўку прадусталявана 30 гульняў.

Прыстаўка паступіць у продаж 10 лістапада, яе папярэдні кошт - 5980 японскіх ен (каля 60 долараў).

Геймеры з іншых краін змогуць замовіць яе дастаўку ў японскіх крамах.

Dendy - найвядомая гульнявая прыстаўка японскай кампаніі Nintendo. Яна выпускалася з канца 1992 года і была вельмі папулярная ў рэспубліках былога СССР, асабліва ў Расіі, ва Украіне і ў Казахстане.

Назва Dendy ў былым СССР фактычна стала сінонімам паняццяў Nintendo Entertainment System і Famicom.

ВВС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?