Вы тут

Расіянін зарабіў $3 млн на продажы фэйкавых анлайн-кніг


Расіянін Валерый Шаршнёў зарабіў тры мільёны даляраў на продажы фэйкавых анлайн-кніг на Amazon. Пра гэта паведамляе ZDnet.


Фота: liveinternet.ru

Як сцвярджае выданне, Шаршнёў больш за дзесяць гадоў працаваў распрацоўшчыкам софту ў некалькіх кампаніях Крамянёвай даліны, у тым ліку Microsoft. Аднак затым ён вырашыў стаць прадпрымальнікам і заснаваў стартап Alteroxity, які нібыта дапамагаў маладым аўтарам публікаваць анлайн-кнігі.

Саўладальнікам кампаніі стаў яшчэ адзін расіянін, Аляксей Гораў, які таксама вёў інтэрнэт-курсы для пісьменнікаў і распавядаў пра тое, як Alteroxity паспяхова размясціла на Amazon кнігі больш за дзве тысячы аўтараў. Ва ўсіх іх твораў былі станоўчыя водгукі.

Аднак у рэальнасці чалавека па імі Аляксей Гораў ніколі не існавала, а самі кнігі ўяўлялі сабой згенераваны камп'ютарнымі алгарытмамі тэкст з гучнымі загалоўкамі накшталт «Як змагацца з пракрастынацыяй» і «Як весці акаўнты ў сацыяльных сетках». Шаршнёў таксама завёў на Amazon больш за 80 000 фэйкавых акаўнтаў, з якіх пісаў станоўчыя рэцэнзіі.

lenta.ru

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.