Вы тут

Раскосмас: экспедыцыя "ЭкзаМарс" 19 кастрычніка выйдзе на арбіту Марса


Экспедыцыя "ЭкзаМарс" 19 кастрычніка выйдзе на арбіту Марса і пачне вывучэнне яго паверхні.


Фота: tass.ru

"Ужо ў бліжэйшы час, 19 кастрычніка, выйдзе на арбіту Марса і пачне даследаванне паверхні Марса, і далей будзе спуск дэсантнага модуля", - заявіў кіраўнік дзяржкарпарацыі "Раскосмас" Ігар Камароў на сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Сам сакавіцкі запуск місіі Камароў назваў знакавай падзеяй, паколькі экспедыцыю ўдалося арганізаваць упершыню больш чым за дзесяць гадоў. "Будзе адпрацавана тэхналогія пасадкі, апаратура, якая будзе абследаваць паверхню Марса, - распавёў кіраўнік дзяржкарпарацыі. - З арбіты прыборы будуць даследаваць атмасферу Марса і даваць важныя вынікі для навукоўцаў".

"Наступным этапам мы ў 2020 годзе плануем ужо ўзлётна-пасадачны модуль, - адзначыў ён. - Гэта як этап праграмы асваення Марса, які забяспечыць і пасадку, і забор матэрыялаў, і адпрацоўку тэхналогій ўзлёту, вяртання карыснай нагрузкі і узораў пробаў грунту з Марса".

tass.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».