Вы тут

З дач у Брэсцкай вобласці кралі абразы


У Брэсцкай вобласці заведзены дзве крымінальныя справы па фактах выкрадання абразоў з жылых памяшканняў. Як расказала афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Марына ДРАНЬКОВА, культавыя прадметы ўкралі з дамоў, у якіх цяпер ніхто не жыве, але ў летні перыяд яны выкарыстоўваюцца ў якасці дач.


У вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна зламыснікі праніклі ў дом, адціснуўшы рыгель уваходных дзвярэй. Яны абшукалі ўсе памяшканні, перавярнулі ўсё ў шафах, нават з кветкавых гаршкоў змесціва павысыпалі. Але забралі толькі насценны гадзіннік з маятнікам і абраз Мікалая Цудатворца. Названая выява святога была выканана на драўлянай дошцы. Ці ўяўляе яна гістарычную і культурную каштоўнасць, зараз высвятляецца.

Мясцовыя жыхары расказалі праваахоўнікам, што напярэдадні ў вёску прыязджалі незнаёмыя людзі неславянскай знешнасці, пыталі, ці не прадасць хто металалом.

Другі аналагічны крадзеж зафіксаваны ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёна. Злодзеі вырвалі прабой, зайшлі ў хату, абшукалі дом і вынеслі абраз Божай Маці, які вісеў на сцяне.

Марына Дранькова падкрэсліла, што следчыя просяць жыхароў быць пільнымі да фактаў паяўлення ў вёсках незнаёмых людзей, якія прапаноўваюць сумніўныя здзелкі. Аб такіх няпрошаных гасцях варта паведамляць у міліцыю.

Святлана ЯСКЕВІЧ

уасkеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Выкрадальнікі абразоў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.