Беларускія школы менавіта да 2 кастрычніка атрымаюць новае выданне — геаграфічны атлас настаўніка. Аб гэтым на пасяджэнні калегіі Дзяржкаммаёмасці Беларусі паведаміў дырэктар РУП «Белкартаграфія» Мікалай Вярзун.
Як адзначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў, асаблівасць атласа ў тым, што ў ім упершыню сабрана больш за 700 картаграфічных твораў самай рознай накіраванасці. Ён будзе цікавы і тым, хто вучыцца, прычым на самых розных ступенях, і выкладчыцкаму саставу, і ў цэлым усім, хто цікавіцца геаграфіяй, картаграфіяй, эканомікай і астраноміяй.
Атлас уяўляе сабой комплексны картаграфічны твор, які змяшчае навуковую інфармацыю аб Зямлі, фізіка-геаграфічных, палітычных і сацыяльна-эканамічных асаблівасцях свету ў цэлым, асобных краін і рэгіёнаў. Атлас настаўніка ўжо надрукаваны, а цяпер вядзецца яго пераплёт. «Усяго выдадзена 3,5 тысячы экзэмпляраў. Яшчэ 350 будзе выдадзена крыху пазней — гэтыя экзэмпляры паступяць у гандлёвую сетку. Потым, у залежнасці ад попыту, будзе выдадзены яго дадатковы тыраж», — сказаў Мікалай Вярзун.
Сяргей КУРКАЧ
З усіх куточкаў Беларусі.
Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.