Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём настаўніка


Дарагія сябры!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам — Днём настаўніка.


Мы гаворым словы шчырай удзячнасці нашым настаўнікам, людзям, якія дзяліліся з намі вопытам і ведамі, дапамагалі раскрыць здольнасці і знайсці сваю дарогу ў жыцці.

Прафесія настаўніка прад'яўляе да чалавека высокія патрабаванні. Бо педагог заўсёды на вачах, ён з'яўляецца для вучняў аўтарытэтам і павінен служыць для іх прыкладам, а гэта патрабуе ад вас эрудыцыі, творчага падыходу і пастаяннага самаўдасканалення.

Перад сучаснай сістэмай адукацыі стаяць выключна важныя задачы — не толькі навучыць, але і выхаваць маладое пакаленне працавітым, культурным, здаровым і маральным. Прывіць яму любоў да роднай зямлі, павагу да духоўных каштоўнасцяў нашага народа, імкненне стаць сапраўднымі майстрамі сваёй справы.

Дзякуй за вашу працу, цярпенне і дабрыню, за актыўную жыццёвую пазіцыю і работу на карысць будучыні Беларусі.

Здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

Са святам!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Выхаваць людзей і грамадзян

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».