Вы тут

У сталіцы з'явяцца алеі з цікавымі назвамі


Пасадка дрэў будзе прымеркавана да месячніка па добраўпарадкаванні і азеляненні гарадскіх тэрыторый, які пройдзе з 1 кастрычніка па 1 лістапада. За гэты перыяд зялёная зона ў кожным раёне павінна папоўніцца 4-5 алеямі. Жадаючыя асабіста паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні свайго горада могуць знайсці графік высадкі дрэў на сайтах раённых адміністрацый.


Усе алеі будуць насіць тэматычныя назвы: ад патрыятычных — Перамогі, Памяці (Заводскі раён), Ветэранаў (Ленінскі раён), Герояў працы (Партызанскі раён), да кранальных — Кахання (Заводскі раён), Добрых людзей (Першамайскі раён). Асаблівая ўвага ўдзяляецца тэме моладзі і спорту: алеі з такімі назвамі з'явяцца адразу ў некалькіх раёнах горада. Не менш папулярная і тэма сям'і: Алея Шматдзетных маці (Ленінскі раён), Маладажонаў, Сям'і, Пакаленняў (Кастрычніцкі раён). Дарэчы, у высадцы алей будуць задзей-
нічаны ў тым ліку тыя, хто згаданы ў яе назве. Напрыклад, пры закладцы Школьнай алеі возьмуць у рукі рыдлёўкі школьнікі, Футбольнай — футбалісты.

Аднак стварэнне новых «зялёных тэрыторый» у межах горада не адзінае, чым будзе адзначаны маючы адбыцца месячнік па добраўпарадкаванні. Падчас яго правядзення будуць ліквідавацца наступствы ліпеньскага ўрагану: на месцах паваленых дрэў з'явяцца саджанцы. Усяго ж у планах пасадка за месяц 10 тысяч дрэў і 3 тысяч кустоў.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Прайду па Абрыкосавай, збочу на Вінаградную...»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.