Вы тут

Расія ўзначаліла Савет Бяспекі ААН


Расія прыняла 1 кастрычніка старшынства ў Савеце Бяспекі ААН. Кіраваць работай ключавой структуры сусветнай арганізацыі дэлегацыі Расійскай Федэрацыі трэба ў перыяд абвастрэння сітуацыі ў Сірыі, а таксама на вырашальнай стадыі выбараў новага Генеральнага сакратара ААН.


Фота: ua.korrespondent.net

Першая сустрэча Савета бяспекі пад старшынствам Расіі пройдзе 3 кастрычніка, калі будзе зацверджана праграма работы на бягучы месяц. У той жа дзень пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін дасць прэс-канферэнцыю аб запланаваных на кастрычнік мерапрыемствах.

Праграма работы Савета Бяспекі на кастрычнік прадугледжвае каля 20 пасяджэнняў. Цэнтральным мерапрыемствам расійскага старшынства стануць дэбаты 28 кастрычніка па супрацоўніцтву ААН з рэгіянальнымі арганізацыямі: АДКБ, ШАС і СНД.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.