Вы тут

Іркуцкі клуб «Крывічы» правёў абрад «Багач»


Штогод Іркуцкі клуб «Крывічы» праводзіць серыю традыцыйных для беларусаў абрадаў: «Купалле», «Каляды», «Дзяды», «Дажынкі»... У верасні бягучага года «Крывічы» рэканструявалі абрад «Багач». Пра гэта паведамляе партал Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі беларусаў Расіі belros.org.


Месцам яго правядзення стала вёска Жызнеўка Заларынскага раёна Іркуцкай вобласці, заснаваная больш за 100 гадоў таму беларускімі перасяленцамі. 

Стваральнік клуба «Крывічы», член Савета ФНКА Беларусаў Расіі Алег Рудакоў, актыў «Крывічоў», дырэктар сельскага Дома культуры Лідзія Гаўрыкава і мясцовыя жыхары прыклалі нямала намаганняў, каб свята прайшло ярка, маляўніча, у нацыянальных традыцыях беларусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».