Вы тут

Раім схадзіць


Выстава на Плошчы Свабоды і новая экспазіцыя ў галерэі «Ў», цыкл лекцый «Кіно і мода» і канцэрт «Легенда на скрыпцы Страдзівары» – афіша «Звязды» з 3 па 9 кастрычніка.


Канцэрт «Легенда на скрыпцы Страдзівары»

Фота: vivianehagner.com

Дзе: Беларуская дзяржаўная філармонія (пр-т Незалежнасці, 50)

Калі: 7 кастрычніка, 19:00

Колькі каштуе: ад 46 р.

Упершыню ў Мінску Страдзівары загучыць у выкананні знакамітай нямецкай скрыпачкі Вівіан Хагнэр. Дачка немца і карэянкі, яна нарадзілася ў Мюнхене і вырасла ў Берліне. Дэбютавала ў 12 гадоў, а ў 14 зрабіла фурор сваім выкананнем на гістарычным сумесным канцэрце Бэрлінскага і Ізраільскага філарманічнага аркестра пад кіраўніцтвам Зубіна Меты.

У Мінску Вівіан Хагнэр будзе выступаць у суправаджэнні Міжнароднага камернага аркестра East-West Chamber Orchestra.

Акрамя таго, у гэты ж вечар на сцэну выйдзе і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта. Які менавіта нумар будзе выкананы, пакуль трымаецца ў тайне.


Залатая Лошыца: велаэкскурсія з шалікам па ветры

Фота: mir-animashki.com

Дзе: Лошыцкі парк

Калі: 9 кастрычніка, 15:00

Колькі каштуе: 8.50 р. – папярэдне, 12 р. – у дзень экскурсіі

Калі вы аматар велапрагулак і не супраць даведацца таямніцы, якія захоўвае Лошыцкі парк, гэтая экскурсія – ідэальнае баўленне часу для выхаднога дня.

Збор групы каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната).

Прадугледжана зніжка 20% для ўсіх, хто ўжо браў удзел у платных велаэкскурсіях у гэтым сезоне, а таксама для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры (зніжка не плюсуецца).


Выстава «Я побач»

Фота: dengi.ua

Дзе: Плошча Свабоды

Калі: па 30 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

На выставе прадстаўлены работы, галоўнымі героямі якіх сталі бацькі і іх нованароджаныя дачкі і сыны – для кагосьці першынцы, для кагосьці другія, трэція ці нават чацвёртыя дзеці. Кожная фатаграфія – гэта маленькая гісторыя пра жыццё і каханне, але галоўнае – пра тое, як зменьваецца мужчына, калі становіцца бацькам.  


Цыкл лекцый «Кіно і мода»

Фота: kinopoisk.ru

Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Калі: 6, 13, 20, 27 кастрычніка, 18:00 і 20:00

Колькі каштуе: 6 р.

Музей гісторыі беларускага кіно запрашае на цыкл лекцый «Кіно і мода», які ўключае 4 вечара: кіна-дэфіле «З кінаэкрана – у жыццё. Мадэлі адзення, абутку і аксесуараў, якія сталі знакавымі дзякуючы кіно», знакамітыя куцюр'е для кіно, знакамітыя ўпрыгажэнні і ювелірныя фірмы ў кіно, самыя тытулаваныя ўладальнікі ўзнагароды «Оскар» за касцюмы.

Праграму вядзе эксперт і гісторык моды Таццяна Церашковіч.


Выстава «Валерый Кацуба. «Восем гісторыяў»

Фота: mfm.by

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37А)

Калі: з 8 па 11 кастрычніка, 12:00-20:00

Колькі каштуе: 2 р.

Валерый Кацуба – фотамастак, які жыве і працуе ў Санкт-Пецярбургу і Мадрыдзе. Нарадзіўся ў вёсцы Сяргеевічы пад Мінскам. На сваёй першай выставе на радзіме пакажа найлепшыя работы з васьмі праектаў (2000–2016).

У выставу ўвойдуць работы, паказаныя раней у Цэнтры Пампіду ў Парыжы, у Рускім музеі Санкт-Пецярбургу, у Círculo de Bellas Artes у Мадрыдзе і ў Мультымедыйным музеі сучаснага мастацтва ў Маскве.


Восеньскі лекторый. Анталогія незямнога

Фота: kudago.com

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)

Калі: з 28 верасня, 19:00

Колькі каштуе: 5 р. – дарослыя, 2.50 р. – школьнікі, студэнты 

28 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь стартуе новы лекцыйны курс. На гэты раз у цэнтры ўвагі апынуцца два буйныя выставачныя праекты, закліканыя паказаць сакральнае мастацтва розных народаў: «Свет нябеснага на зямлі» і «Мастацтва будызму».

Курс складаецца з васьмі аўтарскіх лекцый аб культурных аспектах хрысціянства і будызму, падчас якіх навуковыя супрацоўнікі музея раскажуць, як хрысціянства і будызм змянялі карту свету і фармавалі грамадскі светапогляд, і як гэты працэс адбіўся на гісторыі мастацтва.

Азнаёміцца з праграмай лекцый можна тут.


Выстава «PaVetra Беларусі. Водар роднага краю»

Фота: histmuseum.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (К. Маркса, 12)

Калі: па 23 кастрычніка з 11:00 да 19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

З 23 верасня па 23 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі праходзіць выстава «PaVetra Беларусі. Водар роднага краю». На першым плане экспазіцыі — водар PaVetra — сімвал Беларусі, створаны ўраджэнкай Беларусі, адной з самых тытулаваных парфумераў свету Сафіяй Гройсман і яе вучнем — Уладзіславам Рэкуновым.

Акрамя гэтага, будуць прадстаўлены тэматычныя зоны, кожная з якіх уяўляе водар таго ці іншага віду мастацтва: водар і музыка, водар і жывапіс, водар тэатра і кіно.


Лекцыі TEART

Фота: teart.by

Дзе: Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44) і Галерэя TUT.BY (пр-т Дзяржынскага, 57)

Калі: з 16 верасня па 6 кастрычніка

Колькі каштуе: бясплатна

Пяць лектараў, сярод якіх – вядомыя тэатразнаўцы, крытыкі і даследчыкі – раскажуць пра тое, як глядзець і разумець сучасны тэатр. 

Адукацыйная праграма складаецца з двух блокаў: лекцый для пачаткоўцаў і прафесіяналаў.  Заняткі пачнуцца 16 верасня. На пляцоўцы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі тэатральны крытык Алена Мальчэўская выступіць з лекцыяй «Дакумент у тэатральным мастацтве канца XX-пачатку XXI стагоддзя».

Завершыць цыкл лекцый блок для прафесіяналаў. Перад слухачамі выступіць тэатразнавец, шэф-рэдактар раздзелу «Тэатр» COLTA.RU, аўтар ВД «Камерсант» Дзмітрый Рэнанскі.

Уваход на лекцыі свабодны, аднак неабходная папярэдняя рэгістрацыя.

Падрабязная праграма лекцый тут.


Міжнародны праект Non-Fashion

Фота: facebook.com

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 8 кастрычніка

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава Non-fashion падтрымлівае ідэю таго, што мода – гэта адна з праяў чалавечай прыроды з усімі яе супярэчлівымі рысамі: цікаўнасцю, цягай да самавыяўлення, запалам да ўсяго новага і пратэсту супраць існуючага і галоўнае – імкненнем да развіцця і ўнутранай свабоды.  

Праекты, з якіх складаецца выстава Non-fashion, не з'яўляюцца маніфестам супраціўлення модзе як культурнаму феномену. Хутчэй яны супрацьстаяць абывацельскаму пагляду на моду, як на фабрыку ілюзій, якая дыктуе, вырабляе і шматразова тыражуе штучныя выявы паспяховага, «прыгожага» жыцця. Яны прапануюць перайсці ад вузкага разумення функцыі моды як візуалізацыі сацыяльнага статусу да шырэйшага пагляду на яе.


Месяц фатаграфіі ў Мінску

Фота: facebook.com

Дзе: ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)

Калі: па 8 лістапада з 12:00 да 22:00

Колькі каштуе: бясплатна

Месяц фатаграфіі ў Мінску – падзея, якая ўжо трэці год звяртае ўвагу на фатаграфію як тэму, інструмент і нагоду для дыялогаў, абмену досведам з тэарэтыкамі ў галіне візуальных доследаў і фатографамі-практыкамі.

За два гады працы ў мерапрыемстве прынялі ўдзел фатографы, арт-крытыкі і куратары з 9 дзяржаваў. У якасці тэмы гэтага года была заяўленая апазіцыя «цэнтр/перыферыя». 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.