Вы тут

Бібліятэка часопіса «Маладосць»


Бібліятэка часопіса «Маладосць»

Серыя заснавана ў 1988 годзе. Адноўлена ў 2013 годзе.


Уладзімір Мажылоўскі

Праклён мітрапаліта Феафіла

Кнiжка як кнiжка, аповесцi як аповесцi. Нешта тут, праўда, не так…

Пачынаеш чытаць, як войска вялiкага князя маскоўскага Дзмiтрыя б'ецца з татарамi i як сам Дзмiтрый, узбуджаны пахам смерцi, iмкнецца ў гушчу падзей, як адчайна i люта ён распраўляецца з ворагамi — сячэ, сячэ, сячэ, з кожным выдыхам высякаючы з сябе старадаўнi, вякамi ўкаранёны страх, — як раптам: «Уставай, соня!.. Уставай, інакш спознішся на працу!» Якая праца, думаеш. Старонкi пераблыталiся цi што? «Якая праца, сёння ж субота!» — быццам сам сюжэт пагаджаецца з тваiмi думкамi. Цi гэта жарт? «У цябе факультатыў у дзявятым класе», — чытаеш далей, яшчэ не забыўшыся нi на вялiкага маскоўскага князя, нi на крываногага ваяра Хазі-бея, нi на яго тоўстага «калегу» Хаш-бека, нi на ўскудлачанага збройнiка Цiмоха. Дзясяты дзень месяца жніўня 1378 года быў пахмурным, як пiсалася некалькiмi старонкамi раней, i ты не можаш уцямiць, пры чым тут факультатыў. А гэта проста «Спiраль гiсторыi» — аповесць Уладзiмiра Мажылоўскага, адна з трох, што ўвайшлi ў гэту кнiгу. Пiсьменнiк закручвае свае сюжэты ў такiя тугiя спружыны i яны «выстрэльваюць» з такой неймавернай саманадзейнасцю трапiць у сэрца чытача, без таго ўжо захопленага ў палон гiстарычнага дэтэктыва, што... Саманадзейнасць спружыны апраўдваецца.


Лаўрэн Юрага

Замак з люстраной залай

Мала што творы гэтай кнiгi поўняцца містыкай ды чарадзействам, напісаны той асаблівай мовай, ад якой у генетычнага беларуса пачынае трымцець у сярэдзіне, адбіваюць падзеі святога мінулага (ці будзе хто спрачацца з тым, што мінулае заўсёды святое?), дык яны яшчэ выклік й робяць, прапануючы… шукаць адлюстраванні: асобных апавяданняў — адно ў адным, раздзелаў і частак — у раздзелах і частках, падзей і герояў, мясцін і традыцый. І можна проста чытаць, а можна, прыняўшы правілы, гуляць, як з галаваломкай, — спрабуючы дазнацца да канца, дзе — у якім творы — месціцца пачатак…


Алёна Беланожка

Чамадан з кракадзілавай скуры

Аліна любіць рабіць сюрпрызы, ад якіх пакутуе ўсё яе знаёмае і малазнаёмае асяроддзе. Для прыяцеляў і першых сустрэчных у яе заўсёды ў запасе міні-спектакль альбо максі-падарунак. Любіць каву з малаком і шакаладам «Алёнка». Баіцца холаду, цемры і жабак. Хавае блізарукасць пад кантактнымі лінзамі і асцерагаецца мужчын. Не ўмее плаваць і ніколі не бачыла мора.

Хто яна такая на самай справе, гэта Аліна, галоўная гераіня лёгкай авантурна-прыгодніцкай аповесці для моладзі? Пазнаёміцца з ёю азначае адначасова і ўдосталь пасмяяцца, і сур’ёзна задумацца...


Скрозь «Маладосць»

Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру

Імёны, падзеі і факты, названыя, асвечаныя і выкладзеныя на старонках гэтай кнігі, першае — даволі гучныя, другое — адбываліся на самай справе, трэцяе — збольшага як быццам правераны.

Хіба толькі памяць чалавечая, зацёршы адно, нешта іншае трошкі прыўкрасіла.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».