Вы тут

У Буда-Кашалёўскім раёне недаплочвалі заробак камбайнерам


Работнік ААТ «УваравічыЭліт», што ў Буда-Кашалёўскім раёне, у верасні звярнуўся ў Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці. Ён расказаў, што камбайнерам была заніжана заработная плата пры ўборцы азімага жыта.


Падчас разгляду яго звароту было выяўлена, што аграном і начальнік вытворчага ўчастка аддзялення «Буда-Люшава» названага прадпрыемства ў дарожных лістах механізатараў прыніжалі фактычна ўбраныя плошчы азімага жыта. Гэта і прывяло да прыніжэння расцэнак пры налічэнні заработнай платы. Пасля ўмяшання кантралёраў двум камбайнерам і іх памочнікам заработная плата была пераразлічана. Увогуле людзям дадаткова даплацілі больш за 230 рублёў. Ну, а службовыя асобы, якія афармлялі дакументы, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.

Між тым маніторынг выплаты заробку супрацоўнікам сельскай гаспадаркі ідзе пастаянна. Сёлета на адрас абласнога дзяржкантролю паступіла 93 звароты па фактах такіх парушэнняў. Па выніках праверак штрафы прызначаны 15 службовым і 12 юрыдычным асобам.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Заробак камбайнераў палічылі кантралёры і выявілі, што ён павінен быць куды большым

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

У Чавусах створана сістэма па падтрымцы людзей і чалавечых сувязяў

Клопат аб людзях паважнага ўзросту набывае ў нашым грамадстве асаблівае значэнне.

Грамадства

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Сістэма аплаты працы бюджэтнікаў стане прасцейшай

Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта ад 18 студзеня 2019 года № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый».