Вы тут

Навучэнцы каледжа імя Глебава стварылі серыю партрэтаў аб памежніках


Яркія фарбы, сур'ёзныя постаці, часам нечаканыя ракурсы — такімі бачацца партрэты, прадстаўленыя ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Быццам у люстэрка, на іх глядзяць людзі адной прафесіі. Прафесіі, якая з'яўляецца сімвалам мужнасці і стойкасці. Прафесіі, якая, напэўна, заўжды будзе атаясамлівацца ў нас з абаронай Брэсцкай крэпасці...


Ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны Ва­сіль Даў­жо­нак аца­ніў ра­бо­ту юных мас­та­коў на «вы­дат­на».

На працягу года навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава натхняліся подзвігам абаронцаў цытадэлі, якія ў далёкім 1941-м прынялі на сябе першы ўдар фашыстаў. Шмат чаго цікавага даведаліся юныя мастакі і аб службе сучаснага пакалення пагранічнікаў. У выніку заслужаныя людзі і ветэраны органаў пагранічнай службы сталі героямі серыі мастацкіх палотнаў.

Акцыя «Партрэт пагранічніка» — толькі частка сумеснага маладзёжнага праекта Інстытута пагранічнай службы Беларусі і Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя Глебава «Мужнасцю сваёй у бессмяротнасць крочыўшым». Шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 75-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 45-й гадавіны стварэння мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць — герой», на працягу года адбыліся на пляцоўках Брэста, Мінска і Гродна. І ўсе з адной мэтай — захаваць памяць і ўвекавечыць подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

— Так здарылася, што ў 1941 годзе пачалася вайна, якой мы ўсяляк імкнуліся пазбегнуць, — адзначыў дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый ШЛЯХЦІН. — Так здарылася, што першы ўдар на сябе прынялі пагранічнікі Брэсцкай крэпасці. Так здарылася, што ў першыя дні гэтыя людзі сталі героямі. І такімі яны павінны застацца назаўжды. Уцешна, што моладзь актыўна прымае ўдзел у праектах, накіраваных на захаванне і мемарыялізацыю памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэта паказвае, што сувязь пакаленняў захавана, даказвае, што пра вайну ніколі не забудуцца.

Амаль на працягу ўсяго лета карціны навучэнцаў каледжа экспанаваліся на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Тут жа для юных мастакоў ладзіліся і пленэры. На думку дырэктара мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць — герой» Рыгора БЫСЮКА, моладзь прасякнулася духам подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, сучасных воінаў-пагранічнікаў. «Мы толькі былі б рады, каб гэты пленэр стаў традыцыйным, — падкрэсліў Рыгор Бысюк, дадаўшы: — Мы імкнёмся дапамагаць усім сілавікам, але так склалася, што першымі ў крэпасці сустрэлі ўдар пагранічнікі. З таго часу наша сяброўства толькі мацнее».

Ва ўрачыстай абстаноўцы музейнай Залы Перамогі будучыя пагранічнікі ўручылі персанальныя партрэты тым, з каго варта браць прыклад, — ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам, заслужаным прадстаўнікам пагранічнай службы.

— Тое, што мы сталі ўдзельнікамі гэтага праекта, нас па-свойму ўскалыхнула, — падзяліўся дацэнт кафедры кіравання органамі пагранічнай службы Інстытута пагранічнай службы Беларусі Генадзь РУКША. — Гэты праект звязаў лёсы розных пакаленняў пагранічнікаў. Падобныя ініцыятывы выхоўваюць пэўныя адносіны да тых часоў, да подзвігу, які здзейснілі пагранічнікі ў Вялікую Айчынную вайну, у Афганістане, які яны выконваюць штодзённа. Людзей, якія не маюць гістарычнага мінулага, сваёй пазіцыі, погляду на тыя ці іншыя падзеі, лёгка ўвесці ў зман. Моладзь, што ўдзельнічала ў праекце, даведалася нешта новае і ў выніку сфарміравала пазіцыю, якая, магчыма, у чымсьці ўмацуе іх пункт гледжання або створыць новы. Але адназначна яны перададуць гэтую інфармацыю наступным пакаленням.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Фо­та Над­зеі БУ­ЖАН

Загаловак у газеце: Захаваць і ўвекавечыць

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

Маладых спецыялістаў у сельскай гаспадарцы вабяць не толькі жыллё і зарплата

У сельгаскааператыве «Ніва-2003» Гродзенскага раёна цяпер працуе ажно 11 маладых спецыялістаў. 

Грамадства

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Як працуюць маладыя спецыялісты ў Гарадоцкім раёне

Райцэнтр Гарадок знаходзіцца прыкладна за трыццаць кіламетраў ад Віцебска, недалёка — мяжа з Расіяй. Як там сёння з кадравым пытаннем?

У свеце

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Барацьба з эпiдэмiяй у Пекiне: адлюстраванне ўзроўню мунiцыпальнага кiравання

Да Кiтая ўвага ўсёй сусветнай супольнасцi прыкавана з розных прычын.

Грамадства

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Кампазiтар Алег Елiсеенкаў: У нас з жонкай усё агульнае — i радасцi, i нягоды, i грошы

Са сваёй жонкай аўтар папулярных песень знаёмы амаль паўстагоддзя.