Вы тут

Дэпутаты прынялі ў 1-м чытанні пакет бюджэтных законапраектаў


На першым пасяджэнні дзясятай сесіі ніжняй палаты парламента пятага склікання дэпутаты прынялі ажно 19 законапраектаў, якія закранаюць самыя розныя сферы жыцця грамадства. Але, як бы там ні было, галоўным падчас заключнай сесіі з'яўляецца пакет бюджэтных законапраектаў.


Прапановы ўлічаны

Гаворачы пра гэта, Людміла ДАБРЫНІНА, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, падкрэсліла:

— Ужо склалася практыка, калі скліканне завяршае сваю работу прыняццем праекта закона аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год. Важна, што пытанні, якія хвалявалі дэпутатаў, знайшлі вырашэнне. Асобныя з іх ужо ўлічаны ў праекце закона аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год, а некаторыя прапановы яшчэ будуць дапрацоўвацца.

На думку Людмілы Дабрынінай, істотна тое, што падыход для фарміравання бюджэту на наступны год быў вельмі ўзважаны, грунтоўны.

— Калі казаць пра фарміраванне даходнай часткі бюджэту, то трэба адзначыць устойлівасць, стабільнасць, захавана структура і колькасць падаткаў, — сказала парламентарый. — Калі казаць пра выдаткі бюджэту, то гэта частка захавана практычна на тым жа ўзроўні, што і ў 2016 годзе. Тое, што тычыцца першачарговых плацяжоў — заработнай платы, пенсій, дапамог, харчавання, медыкаментаў, камунальных плацяжоў, то, натуральна, гэта асноўная задача, і гэтыя выдаткі будуць забяспечаны ў поўным аб'ёме. Бюджэт будзе змяняцца. Будзе рост паступленняў, адпаведна, будзе рост і выдаткаў.

Новае судзейскае прызначэнне

Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу далі згоду на прызначэнне Прэзідэнтам Беларусі новага суддзі Вярхоўнага Суда — Андрэя Кавальчука. Адпаведнае рашэнне сенатары прынялі падчас адкрыцця дванаццатай сесіі пятага склікання верхняй палаты беларускага парламента.

Пасля пасяджэння адбылася сустрэча парламентарыяў з членамі Урада і праўлення Нацыянальнага банка. На ёй паведамлялася аб праектах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на наступны год і на перыяд да 2020-га, а таксама аб асноўных палажэннях грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2017 год.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Загаловак у газеце: Выдаткі — на ўзроўні бягучага года

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.