Вы тут

Рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій адкрыўся на базе БДПУ


Рэсурсны цэнтр сацыяльна-педагагічных тэхналогій адкрыўся на базе БДПУ.


Як паведаміў падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця рэктар універсітэта Аляксандр ЖУК, упершыню падрыхтоўка сацыяльных педагогаў і сацыяльных работнікаў распачалася ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Максіма Горкага (сёння гэта БДПУ. — Аўт.) 25 гадоў таму. А сёння факультэт сацыяльна-педагагічных тэхналогій актыўна развіваецца.

Тут адкрыта новая спецыяльнасць «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога». Факультэт забяспечыў стварэнне інфармацыйнай і навукова-метадычнай базы Рэсурснага цэнтра, аналагаў якому ў краіне няма.

Цэнтр будзе забяспечваць суправаджэнне вучэбнай дзейнасці студэнтаў і, што асабліва важна, дыстанцыйнае навучанне студэнтаў завочнай формы атрымання адукацыі. Выкладчыкі факультэта і ўніверсітэта змогуць аказваць навукова-метадычную дапамогу маладым навукоўцам, выкладчыкам і педагогам-практыкам.

Тэхнічная аснашчанасць рэсурснага цэнтра дасць магчымасць рэалізоўваць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі для інтэграцыі ўсіх удзельнікаў кластара праз правядзенне вэбінараў, анлайн-канферэнцый, майстар-класаў і анлайн-кансультацый. Для рэалізацыі сумеснага з Беларускім саюзам жанчын сацыяльна-адукацыйнага праекта «Здаровая сям'я — здаровая нацыя» ў цэнтры сканцэнтраваны ўсе неабходныя рэсурсы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».