Вы тут

Што рабіць, калі дзіця праглынула ін­ша­род­ны прад­ме­т?


Двухгадовы малы знайшоў батарэйкі ў шафе, дзе іх складвалі ў каробку для далейшай здачы ва ўтылізацыю. І добра, што бацькі своечасова заўважылі прапажу і выклікалі хуткую дапамогу.


За­гад­чык эн­да­ска­піч­на­га ка­бі­не­та Дзміт­рый КРЫ­ВЕЦ­КІ  ка­ля ві­дэа­гаст­ра­ду­а­дэ­нас­ко­па, з да­па­мо­гай яко­га з дзі­ця­ча­га  ар­га­ніз­ма вы­да­ля­юц­ца ба­та­рэй­кі і ін­шыя «ня­про­ша­ныя» рэ­чы.

Урачы Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы з дапамогай відэагастрадуадэнаскопа і спецыяльнай кашолкі дасталі са страўніка хлопчыка 6 пляскатых батарэек, а яшчэ адна, якая паспела «збегчы» ў кішэчнік, потым выйшла з арганізму самастойна. Загадчык эндаскапічнага кабінета Дзмітрый КРЫВЕЦКІ паведаміў, што малы паводзіў сябе спакойна і таму ўрачэбную маніпуляцыю ўдалося выканаць без прымянення наркозу.

Дарэчы, у той дзень у бальніцу даставілі яшчэ траіх маленькіх пацыентаў з падазрэннем на знаходжанне ў арганізме пабочных прадметаў — каштана ў страўніку, таблеткі аскарбіну, якая засела ў харчаводзе, і разжаванай шкляной ампулы. На шчасце, усё таксама скончылася паспяхова.

Стэнд ін­ша­род­ных прад­ме­таў, якія пра­глыт­ва­юць дзе­ці.

Апошнім часам са страўнікава-кішачнага тракта дзяцей даставалі, напрыклад, манеты, фрагменты цацак, бусіны. На двух стэндах «няпрошаных» рэчаў (іх ужо каля 50) у бальніцы можна таксама ўбачыць шрубы, балты, шарыкі, шпількі, рыбалоўныя снасці, палачкі ад ледзянцоў, завушніцы, скурку ад сала, свісток. ... А, пэўна, самымі небяспечнымі з'ўляюцца батарэйкі, бо яны пагражаюць арганізму хімічнымі апёкамі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Будзь у курсе

Вось якія парады даюць спецыялісты Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Часцей за ўсё ў страўнікава-кішачны тракт пабочны прадмет трапляе падчас дзіцячых гульняў і забаў. Магчыма, малы знайшоў нешта, што яго вельмі зацікавіла, і вырашыў пакаштаваць гэтую навінку на смак. Аднак гэты «эксперымент» можа аказацца вельмі небяспечным, што павінны разумець дарослыя. І таму трэба пільна сачыць за сваёй крохай.

Здараецца, іншароднае цела буйнога памеру можа захраснуць на якім-небудзь узроўні страўнікава-кішачнага тракта. Гэта пагражае многімі ўскладненнямі, аж да лятальнага зыходу. Калі іншародны прадмет, трапіўшы ў страўнікава-кішачны тракт, адразу ж пачаў свой шлях «на выхад», то хвалявацца, на шчасце, не даводзіцца. Так адбываецца даволі часта, але не заўсёды. Як адрозніць спрыяльную сітуацыю ад той, калі іншароднае цела засела ў страваводзе? Аб гэтым можна даведацца па наступных сімптомах:

— беспрычынна паднялася тэмпература цела;

— боль пры глытанні;

— боль за грудной клеткай;

— парушэнне глытання, павышанае слінацячэнне;

— пастаянная млоснасць, ірвота;

— калі нешта засела ў страваводзе — дзіця будзе мучыць кашаль.

Звычайна, калі дзіця праглынула нейкі прадмет і гэта не выклікае ў яго ніякіх небяспечных рэакцый і сімптомаў, то бацькі чакаюць, пакуль іншароднае цела не пакіне дзіцячы арганізм натуральным шляхам, г.зн. падчас дэфекацыі. Аднак у шэрагу выпадкаў па медыцынскую дапамогу трэба звяртацца адразу ж, калі стала вядома, што дзіця праглынула іншародны прадмет. Патэнцыяльна небяспечнымі для дзіцячага здароўя з'яўляюцца:

— вострыя прадметы, такія, як іголка, шпілька, канцылярская кнопка, скрэпка, рыбалоўны кручок, зубачыстка і г. д.;

— прадметы даўжынёй ад трох сантыметраў і болей;

— батарэйкі незалежна ад віду і тыпу, магніты;

Калі вы заўважылі, што ў дзіцяці з'явіліся вышэйпамянёныя сімптомы, асабліва падчас гульні з дробнымі цацкамі ці бытавымі прадметамі, то ні ў якім разе не спрабуйце дастаць пабочны прадмет самастойна, а тэрмінова звяртайцеся да медыкаў. Своечасова пастаўлены дыягназ і аказаная дапамога выратуе жыццё і здароўе вашага дзіцяці. І, вядома, не пакідайце малога без нагляду.

Загаловак у газеце: Малы праглынуў... батарэйкі

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.