Вы тут

Як сёння лечаць артрыт?


Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў многіх краінах 12 кастрычніка праводзіцца дзень барацьбы з артрытам. Увага грамадскасці прыцягваецца да магчымасцяў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі пацыентаў, якія пакутуюць ад рэўматычнай паталогіі.


Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне асоб з рэўматычнымі захворваннямі «Шлях да жыцця» (revmo.by) арганізуе ў гэты дзень у 11 гадзін у 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска (вул. Уральская, 5, 5-ы корпус, 2-і паверх; актавая зала) тэматычную канферэнцыю «Немедыкаментозныя і медыкаментозныя метады лячэння рэўматычных захворванняў».

У межах канферэнцыі спецыялісты раскажуць пра фізіятэрапеўтычныя метады лячэння захворванняў суставаў; малаінвазіўную хірургію гонартрозу, калі можна захаваць сустаў, мінімальна траўміраваць тканкі; аб выкарыстанні метаду прыкладной кінезіялогіі для пацыентаў з паталогіяй суставаў (гэта метад альтэрнатыўнай медыцыны, заснаваны на сувязі мышачнага тонусу са станам унутраных органаў і сістэм арганізма); артэзаванне ступняў у сістэме кантролю і карэкцыі функцыянальнага стану апорна-рухальнага апарату (артэзаванне — гэта прымяненне знешніх прыстасаванняў для разгрузкі, фіксацыі, актывізацыі і карэкцыі ступні). Пасля выступленняў можна будзе задаць свае пытанні кваліфікаваным спецыялістам. Уваход свабодны.

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?