Вы тут

Пазбавіцца ад гневу дапамогуць спорт і музыка


Бывае, мы крычым, злуёмся, нас раздзірае ад адмоўных эмоцый, але... дзеля чаго ўсё гэта? Як правіла, наш «праведны гнеў» не мае ніякіх падстаў. Гнеў — звычайная рэакцыя на канкрэтную сітуацыю і абставіны, і ён ні ў якім разе не павінен стаць нашай пастаяннай эмоцыяй. Усё жыццё тады пойдзе пад адхон — і кар'ера, і асабістае жыццё, і дзеці, і сябры. Так што вучыцеся кіраваць гневам, пакуль не позна.


Псіхолагі ўстанавілі, што людзі, якія пастаянна знаходзяцца ў палоне гневу, часта хварэюць. У іх парушаецца, напрыклад, работа страўнікава-кішачнага тракта, нават печані.

«Падаўляць у сабе гнеў нельга — гэта можа прывесці да дэпрэсіі, — расказвае псіхолаг Мінскага гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Галіна САСНОЎСКАЯ. — Адчуваеце злосць, раз'юшанасць, сапраўднае шаленства? Адкуль у чалавека бяруцца такія эмоцыі? Прычынай можа быць боль, адчуванне якога прымушае чалавека страціць кантроль над сітуацыяй і над сабой. Гнеў можа быць абумоўлены плёткамі, здрадай, падманным абяцаннем, словам, эмоцыя нараджаецца не на пустым месцы. Але існуе і злосць, якая не мае прычыны, а ўзнікае толькі таму, што свет не адпавядае патрабаванням чалавека. І тады гнеў накіроўваецца на ўсё навокал».

Што ўзмацняе гнеў? Фізічны і душэўны боль, уздзеянне алкагольных і наркатычных сродкаў, няўдачы ў кар'ерным і асабістым жыцці, стрэсы, трывогі, падазрэнні.

Як выглядае гнеў? Усе мышцы напружаныя, рукі сціснутыя ў кулак; па целе бегаюць мурашкі; становіцца то горача, то холадна; узмацняецца сэрцабіцце.

  • Дыхайце ў гэты момант спакойна і роўна.
  • Палічыце самі сабе да дзесяці, паслухайце музыку.
  • Расслабцеся і пастарайцеся выкінуць з галавы ўсе думкі. Гэта будзе няпроста ў стане афекту, але варта пастарацца. Усё гэта дапаможа часова стрымаць гнеў, але трэба яшчэ вывесці яго. Каб поўнасцю супакоіцца і апамятацца, неабходна выпусціць пар. Паспрабуйце наогул заняцца актыўным спортам, а ў гэтым канкрэтным выпадку ідэальна пабіць баксёрскую грушу, выбіць на вуліцы дыван венікам. Паверце, гэта вельмі важна: сабраць усю злосць і пазбавіцца ад яе ў якой-небудзь фізічна актыўнай справе, каб з кожным рухам адмоўная эмоцыя бясследна раставала.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Раз'юшанасць на пустым месцы

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў. 

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.