Вы тут

Змена для юных педагогаў пройдзе ў дзіцячым цэнтры «Зубраня»


Змена для юных педагогаў пройдзе ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» з 8 па 25 кастрычніка.


Яе ўдзельнікамі стануць навучэнцы профільных педагагічных класаў, лідары школьнага самакіравання, члены грамадскіх аб'яднанняў з высокай вучэбнай паспяховасцю, якія плануюць у будучыні стаць педагогамі. Галоўная мэта праграмы — папулярызацыя педагагічнай прафесіі, развіццё актыўнай жыццёвай пазіцыі і адказных паводзін.

У хлопчыкаў і дзяўчынак будзе магчымасць праявіць сябе ў сацыяльных акцыях, культурна-масавых справах і конкурсах. Прадугледжана і рэалізацыя праектаў, якія прымеркаваны да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Таксама плануюцца дзелавыя сустрэчы з рэктарам Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, супрацоўнікамі педагагічных сродкаў масавай інфармацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Змена для юных педагогаў...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?