Вы тут

У Валожынскім раёне міліцыя выявіла падземны самагонны цэх


Апошнім часам самагоншчыкі-аптавікі з мэтай пазбегнуць адказнасці ўсё больш старанна імкнуцца схаваць свае буйныя незаконныя вытворчасці ад старонніх вачэй.


— На днях да нас па тэлефоне ананімна звярнуўся мужчына з паведамленнем пра тое, што на ўскраіне вёскі Сугвазды Валожынскага раёна з зямлі па начах ідзе дым, чутны нейкія незразумелыя гукі. «Вытворчасць» была надзейна схавана ад вачэй аднавяскоўцаў, нават міліцыянеры, якія выбылі на месца, спачатку не ўбачылі нічога падазронага на ўчастку. Толькі праверыўшы стары склеп, пабудаваны яшчэ «за польскім часам» плошчай больш за 30 квадратных метраў, выявілі вялікую аўтаматызаваную самагонную вытворчасць, якая складалася з 13 металічных ёмістасцяў. Яе ўладальнікам з'яўляецца маладая жанчына, устанаўліваюцца саўдзельнікі супрацьпраўнай дзейнасці, — паведамілі ў УУС Мінаблвыканкама.

Па словах гаспадыні, самагон яна гнала «толькі для сябе» пару разоў у месяц, заварваючы «дзесьці па тры мяшкі мукі» (каля 150 кілаграмаў). Аднак нават калі меркаваць па яе словах, то пасля выканання простых арыфметычных дзеянняў атрымліваецца, што гаспадыні з мужам даводзілася выпіваць амаль па 10 літраў самагонкі штодня.

Для дэмантажу цэха задзейнічана некалькі адзінак грузавой тэхнікі, работы працягваліся некалькі гадзін. Па выніках правядзення праверкі матэрыялы будуць перададзеныя ў суд Валожынскага раёна для прыцягнення вінаватых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, звязаныя з незаконным абаротам алкагольных напояў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?