Вы тут

Эксперты прааналізавалі палітычную сістэму і далі прагноз яе развіцця


Амаль 20 экспертаў сабраліся на «круглы стол» «Парламентарызм праз прызму ментальнасці беларускага грамадства». Яны прааналізавалі сённяшнюю палітычную сістэму і далі прагноз яе развіцця на заўтра. Наш карэспандэнт запісаў самыя цікавыя думкі беларускіх і замежных аналітыкаў.


Кандыдат палітычных навук Святлана ПАРЭЧЫНА:

— Парламентарызм — гэта арганізацыя дзяржаўнай улады пры дамінуючай ролі парламента. Натуральна, трэба падумаць, якім чынам можна павысіць яго ролю як прадстаўнічага і заканадаўчага органа і наколькі гэта адпавядае чаканням нашых грамадзян. Навучыцца палітыцы можна толькі на практыцы. Па-першае, нашы дэпутаты павінны больш удзельнічаць у выкананні законаў. Працаваць на месцах, кантраляваць. Па-другое, у нас ёсць выпадкі, калі парламент не вылучаў ні аднаго законапраекта за год. Я лічу, гэта не нармальна. Прычына ў тым, што ў нас парламент не структураваны. У нас няма не тое што фракцый, нават дэпутацкіх груп. І вось адным са шляхоў па дасягненні гэтага, на маю думку, павінна быць фарміраванне партыйнай сістэмы. Справа ў тым, што партыі — гэта добраахвотныя аб'яднанні грамадзян, таму якое грамадства, такія і палітычныя партыі. З іншага боку, зарэгістраваных кандыдатаў, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі палітычных партый, было 63%, а ў складзе парламента іх не так шмат...

Дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя», палітычны аналітык Аляксандр ШПАКОЎСКІ:

— Мне ўяўляецца, што крытыка беларускага выбарчага заканадаўства, якая часам гучыць ад некаторых назіральнікаў, па меншай меры, неабгрунтаваная. Яўка на парламенцкіх выбарах забяспечваецца з дапамогай такіх механізмаў, як, напрыклад, агітацыя — гэта вельмі «мяккі» механізм. Калі браць заканадаўства еўрапейскіх дзяржаў, напрыклад, бельгійскае, свядомая няяўка грамадзяніна на ўчастак можа пацягнуць за сабой адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе грашовага штрафу. У шэрагу краін дапускаецца галасаванне па пошце, па інтэрнэце. Тым не менш, нягледзячы на ўсе гэтыя хітрыкі, часцяком яўка аказваецца значна ніжэйшай за беларускую.

Доктар эканамічных навук Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Мікалай МЯЖЭВІЧ:

— Калі шмат гадоў запар нашы партнёры з Захаду даюць набор рэкамендацый і ў іх гучаць прыкладна адны і тыя ж рэчы, у тым ліку пра шматпартыйнасць, узнікае думка, ці не атрымліваецца так, што нам прасоўваюць загадзя непаўнацэнны ў рэшце рэшт рэцэпт. Таму што самі яны сутыкнуліся з недастатковай эфектыўнасцю рэалізацыі гэтай мадэлі ў сябе.

Кіраўнік Кансерватыўнага цэнтра «NOMOS» Пётр ПЯТРОЎСКІ:

— Дзяржава сёння зацікаўлена ў некаторай палітычнай трансфармацыі. Краіны, дзе зарадзіўся парламентарызм, існуюць палітычныя партыі, сёння мажарытарныя — Францыя, Вялікабрытанія. Іншае пытанне ў тым, што ў нас за перыяд незалежнасці вырас прыватны сектар, у якім ідэалагічная работа старымі шляхамі, праз вертыкаль, праводзіцца не можа. Ёй займаюцца палітычныя партыі знешняга сегмента, якіх навучылі працаваць менавіта з гарызантальнымі сувязямі. Калі дзяржава не будзе займацца гэтым прыватным сектарам, то фактычна мы аддадзім гэта на водкуп тым няўрадавым арганізацыям і палітычным партыям, якія існуюць дзякуючы дапамозе з-за мяжы.

Палітолаг, доктар палітычных навук Віктар ВАТЫЛЬ:

— Сярэднестатыстычны ўдзельнік выбараў — гэта чалавек 35—40 гадоў, які валодае пэўным вопытам кіравання. Нам не зашкодзіла б сёння ўзмацніць юрыдычны і кіраўнічы рэсурс для будучых дэпутатаў, які дазволіць нам больш якасна дасягаць пастаўленых мэтаў. Дасць магчымасць ствараць прадуктыўную праграму дзеянняў.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Будучае палітычнай сістэмы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».