Вы тут

Падчас міжнароднага кангрэсу ў Мінску адзначаны найлепшыя бібліятэкі


Больш як 500 дэлегатаў з розных краін — Азербайджана, Беларусі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны і ЗША — прынялі ўдзел у ІV Міжнародным кангрэсе «Бібліятэка як феномен культуры», які гэтымі днямі праходзіць у беларускай сталіцы. Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства былі ўганараваны найлепшыя бібліятэкі нашай краіны.


Сёлета ўжо другі раз падвялі вынікі конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання». Епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін асабіста ўручаў узнагароды пераможцам. Гран-пры конкурсу атрымаў дырэктар фундаментальнай бібліятэкі БДУ Уладзімір Кулажэнка. У намінацыі «Духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і моладзі» дыпломам першай ступені ўзнагароджаны метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Пружанскай раённай цэнтралізаванай сістэмы Ніна Шабуня, а таксама загадчыца бібліятэкі вілейскай гімназіі №1 Ірына Гулецкая і бібліятэкар ізабелінскай сельскай бібліятэкі Ганна Свістун. У намінацыі «Гісторыя праваслаўя роднага краю» ўзнагароджаны Галіна Юркевіч — бібліятэкар Свята-Богаяўленскага Куцеінскага мужчынскага манастыра і Валянціна Валковіч — загадчыца Бездзежскай сельскай бібліятэкі. У намінацыі «Сям'я — пераемніца духоўных і маральных каштоўнасцяў» уганараваны дырэктар краязнаўчага цэнтра Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Галіна Слесарэнка і галоўны бібліятэкар Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі Таццяна Баговіч. За перамогу ў намінацыі «Патрыятычнае выхаванне на праваслаўных традыцыях» узнагароду атрымлівала дырэктар Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі Таццяна Даменікан.

Як адзначыў падчас урачыстага адкрыцця кангрэсу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, сёння ў нашай краіне на адну публічную бібліятэку прыпадае 3350 карыстальнікаў. Прычым у горадзе — гэта 12 500 чытачоў, што наведваюць адну ўстанову, а ў вёсцы — амаль 950 чалавек. Ён адзначыў, што згодна са статыстычнымі даследаваннямі за апошнія пяць гадоў было закрыта надзвычай шмат бібліятэк, асабліва сельскіх. Аднак на пытанне, колькі бібліятэк патрэбна сучаснаму грамадству, адказаць даволі складана...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Загаловак у газеце: Цэнтры асветы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?