Вы тут

Як аслабіць даўгавы цяжар?*


Па-першае, варта абмежаваць непатрэбныя траты. Запісвайце кожную выдаткаваную капейку і ў канцы месяца вызначайце пазіцыі, без якіх вы цалкам можаце абысціся. Неабходна вызначыць велічыню запазычанасці і скласці план выплаты доўгу. Большасць экспертаў рэкамендуюць у першую чаргу выплачваць пазыкі з самай высокай працэнтнай стаўкай і пры гэтым працягваць ажыццяўляць мінімальныя плацяжы па ўсіх астатніх рахунках.


Як абараніцца ад крадзяжу асабістай інфармацыі

1) Калі ваша крэдытная, дэбетавая картка або карта экспрэс-аплаты страчана або ўкрадзена, неадкладна паведаміце пра гэта банку-эмітэнту. На ўсялякі выпадак трымайце ў надзейным месцы спіс нумароў вашых крэдытных і дэбетавых картак разам з тэлефоннымі нумарамі адпаведных эмітэнтаў.

2) Заказваючы тавар у інтэрнэт-краме, лепш аддаваць перавагу тым рэсурсам, якія размешчаны на абароненых вэб-сайтах. Выкарыстоўвайце абароненыя каналы сувязі (Sесurе Sосkеt Lауеr — SSL), каб засцерагчы вашы трансакцыі ад замахаў хакераў.

3) Захоўвайце ў сакрэце нумары плацежных карт і адпаведных банкаўскіх рахункаў. Не паведамляйце гэтыя нумары любому, хто звязваецца з вамі па тэлефоне ці электроннай пошце. Нумары плацежных сродкаў можна раскрываць толькі ў тым выпадку, калі вы тэлефануеце ў адпаведную арганізацыю самі.

4) Знішчайце любыя непатрэбныя дакументы і чэкі, калі на іх ёсць вашыя плацежныя даныя.

5) Ніколі не перасылайце свае плацежныя даныя па е-mаіl, бо электронная пошта можа быць перахоплена.

6) Ніколі нікому не раскрывайце свой ПІН-код. Калі ў вас ёсць магчымасць самому выбраць ПІН-код, хай гэта будзе выпадковая камбінацыя лічбаў, якую вы зможаце запомніць. Пазбягайце відавочных камбінацый, звязаных з вашай асабістай інфармацыяй (датай нараджэння, адрасам і г. д.). Ніколі не захоўвайце ПІН-код побач з карткай, напрыклад, у партманеце, і тым больш не пішыце яго на адвароце свайго «пластыка».

7) Штомесяц правярайце выпіскі аб руху грашовых сродкаў па рахунку.

* - на правах рэкламы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.