Вы тут

Беларусь i Узбекiстан маюць патэнцыял для развiцця супрацоўнiцтва


Аб гэтым Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка заявiў у час рабочай сустрэчы з выконваючым абавязкi Прэзiдэнта Узбекiстана, прэм'ер-мiнiстрам краiны Шаўкатам Мiрзiяевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


«Мы крыху адсталi ў адносiнах, у эканомiцы. Упэўнены, што ў блiжэйшы час — год, два, тры — мы абавязкова адыдзем ад гэтага смешнага тавараабароту. У нас ёсць велiзарны патэнцыял. Мы маем патрэбу ў вас, вы маеце патрэбу ў нашай эканомiцы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму мы дамовiмся i вызначым рамкi нашага афiцыйнага вiзiту, калi вы сфармiруеце ўрад, праведзяце прэзiдэнцкiя выбары».

Прэзiдэнт расказаў, што сёння павiнен быў пачацца яго афiцыйны вiзiт ва Узбекiстан. «Я загадзя не думаў i не падбiраў гэты момант. Толькi сёння ў самалёце адкрыў i паглядзеў: дык мы ж 6—8 кастрычнiка збiралiся сустрэцца тут з Iсламам Абдуганiевiчам i абмеркаваць нашы праблемы, — адзначыў кiраўнiк дзяржавы. — Вядома, гэты вiзiт не такiм павiнен быў быць, але жыццё iдзе i прадаўжаецца. Наша з вамi задача — зрабiць так, каб узбекскi i беларускi народы мелi дастойныя ўзаемаадносiны. I мы гэта зробiм. Гэта будзе добрай для яго памяццю».

У сваю чаргу, Шаўкат Мiрзiяеў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за прыезд у Самарканд i тую шчырую падтрымку, якую кiраўнiк дзяржавы i Беларусь аказваюць Узбекiстану. «Беларусь — гэта наш надзейны, шчыры, даўнi партнёр, дружалюбная краiна, — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр. — Той тавараабарот, якi сёння памiж намi iснуе, не задавольвае нi вас, нi нас. Мы павiнны знайсцi тыя агульныя падыходы, каб ён вырас».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?