Вы тут

Фунт "містычна" абваліўся на таргах у Азіі


Аналітыкі звязваюць гэта з біржавымі робатамі і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам.


Брытанская валюта "змінусавала" адразу на 6,1%. Гэта самае вяліае падзенне з моманту абвяшчэння вынікаў рэферэндуму па выхадзе Вялікабрытаніі з ЕС. Брытанская фалюта дасягнула 31-гадовага мінімуму.

Прычым, аналітыкі не змаглі прыйсці да агульнага кансенсусу, які фактар ​​стаў прычынай абвалу. Шэраг дзелавых выданняў назваў сённяшнюю падзею на біржы "містычным". І ўсё ж такі сярод галоўных "падазроных" называюць біржавых робатаў і прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда. 

У пачатку таргоў у Азіі фунт знізіўся да $1,1841 -- мінімальны паказчык з сакавіка 1985 г. Некаторыя трэйдары вінавацяць у такім падзенні чалавечую памылку, ці так званы эфект "тоўстага пальца", іншыя адзначаюць, што спрацаваў эфект алгарытмічнай гандлю пры нізкай ліквіднасці. Аўтаматычны  высокачастотны гандаль у апошнія гады стаў вялікай праблемай для гандлёвых пляцовак. Яны не заўсёды паспяваюць апрацаваць вялікія аб'ёмы інфармацыі. У выніку збояў адбываецца імклівы абвал (flash crash), падчас якога рынак можа падаць на 10% і больш. Трэйдары робяць масавыя заяўкі, пасля чаго спрацоўваюць стопы. 

Аднак для падзення фунта былі і іншыя прычыны. Перш за ўсё размова ідзе пра заяву прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда аб тым, што Вялікабрытанія сур'ёзна пацерпіць ад наступстваў выхаду з Еўрапейскага саюза. Фунт прайшоў пасля гэтага тэхнічныя ўзроўні падтрымкі і гэта рэзка ўзмацніла распродажы валюты гандлёвымі робатамі, якія дзейнічаюць на падставе закладзеных у іх гандлёвых стратэгій, піша The Wall Street Journal. 

Інвестары ў канчатковым рахунку "выкупілі" падзенне, таргі фунтам стабілізаваліся. Але цяпер практыча  ніхто на рынку не выключае паўтарэння рэзкага абвалу фунта падчас адной гандлёвай сесіі. Раскід прагнозаў на бліжэйшы час вялікі. Аналітыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні курс зваліцца да $1,15 або адновіцца да $1,28. Усё будзе залежаць ад навін з нагоды будучых перамоў, якія павінны будуць пачацца ў I квартале наступнага года. Аналітыкі і трэйдары адзначаюць, што рэзкае падзенне фунта знішчыла ўсе фактары тэхнічнай падтрымкі, таму фунт асуджаны на далейшае зніжэнне, хоць сёння брытанская валюта яшчэ можа аднавіцца да $1,25. Фунт слабее ўсе апошнія дні пасля абвяшчэння пра гатоўнасць Лондана пачаць працэдуру выхаду з ЕС у сакавіку 2017 года. Учора даходнасць брытанскіх аблігацый вырасла да 0,871%, што стала рэакцыяй рынку на заявы Мінфіна аб магчымым змякчэння бюджэтнай палітыкі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.