Вы тут

Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дэпутатам


Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў i членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу пятага склiкання. Цырымонiя адбылася ў авальнай зале Дома ўрада, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Дзяржаўных узнагарод за значны ўклад у рэалiзацыю сацыяльнай i эканамiчнай палiтыкi краiны, заслугi ў развiццi заканадаўства i парламентарызму ўдастоены члены Савета Рэспублiкi. Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны генеральны дырэктар ЗАТ «Сталiчнае тэлебачанне» Юрый Казiятка. Медаля «За працоўныя заслугi» ўдастоена першы намеснiк генеральнага дырэктара — намеснiк генеральнага дырэктара па эканомiцы i фiнансах ААТ «Гродна Азот» Тамара Паследняя. Дырэктар дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Маладзечна» Святлана Сарока ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны.

Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь» прысвоена старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па заканадаўстве i дзяржаўным будаўнiцтве Лiлii Мароз.

Некалькiм сенатарам аб'яўлена Падзяка Прэзiдэнта Беларусi.

За плённую дзяржаўную i грамадскую дзейнасць, значны ўклад у развiццё заканадаўства i парламентарызму дзяржаўнымi ўзнагародамi адзначаны заслугi дэпутатаў i супрацоўнiкаў сакратарыята Палаты прадстаўнiкоў.

Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камiсii па пытаннях экалогii, прыродакарыстання i чарнобыльскай катастрофы Сяргей Каноплiч.

Шэраг дэпутатаў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугi». У iх лiку старшыня Пастаяннай камiсii па мiжнародных справах Вiталь Бусько, старшыня Пастаяннай камiсii па эканамiчнай палiтыцы Вiктар Валюшыцкi, старшыня Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Генадзь Грыцкевiч, старшыня Пастаяннай камiсii па аграрнай палiтыцы Вiктар Шчэцька.

Ганаровае званне «Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь» прысвоена члену Пастаяннай камiсii па дзяржаўным будаўнiцтве, мясцовым самакiраваннi i рэгламенце Аляксандру Папкову. Старшыня Пастаяннай камiсii па заканадаўстве Людмiла Мiхалькова ўдастоена ганаровага звання «Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь».

Загаловак у газеце: Узнагароды дэпутатам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.