Вы тут

Памёр польскі рэжысёр Анджэй Вайда


Класік польскага кіно Анджэй Вайда памёр ва ўзросце 90 гадоў. На днях Вайда быў дастаўлены ў бальніцу - па непацверджаных паведамленнях, смерць рэжысёра наступіла з-за лёгачнай недастатковасці.


Фота: BBC

Рэжысёр нарадзіўся ў Сувалках у сучасным Падляскім ваяводстве ў 1926 годзе ў сям'і кадравага афіцэра коннай артылерыі і школьнай настаўніцы. Будучы легендарны рэжысёр паспеў скончыць сем класаў сярэдняй школы, калі пачалася фашысцкая акупацыя. Каб пазбегнуць прымусовых работ у Германіі, у час вайны Вайда працаваў памочнікам грузчыка, чарцёжнікам, кладаўшчыком у нямецкіх майстэрнях, дапамагаў мясцоваму мастаку рэстаўраваць фрэскі ў касцёлах.

Ён таксама прынёс прысягу падпольнай Арміі Краёвай, арганізацыі польскага супраціўлення, якая змагалася з нямецкай акупацыяі. Аднак у баявых дзеяннях Вайда не ўдзельнічаў.

BBC

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».