Вы тут

Мы паступова пераходзім да інклюзіўнай адукацыі


За апошнія пяць гадоў шмат зроблена для таго, каб дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пачалі вучыцца ў звычайных школах. Такім чынам, мы паступова пераходзім да інклюзіўнай адукацыі. Пра гэта паведаміла журналістам начальнік аддзела спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Антаніна Змушко.


Адукацыя — сродак сацыялізацыі дзяцей з асаблівасцямі, гэта першая прыступка сацыяльнага ліфта, сцвярджаюць спецыялісты. Дзеці з асаблівасцямі развіцця ў нашай краіне заўсёды мелі магчымасць атрымаць адукацыю. Перш за ўсё — у спецшколах. Гэта асобны від адукацыі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Але, навучаючыся ў спецшколе, дзіця з інваліднасцю практычна пазбаўленае магчымасці сацыялізацыі.

З пачатку 90-х гадоў у нашай краіне сталі з'яўляцца інтэграваныя класы ў звычайных школах, дзе дзеці з асаблівасцямі і здаровыя вучацца разам, проста «асаблівыя» дзеткі — па спецыяльнай праграме. Сёння ў такіх класах, па словах Антаніны Змушко, навучаюцца каля 70% дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі.

Летась у Беларусі была падпісана канцэпцыя развіцця інклюзіўнай адукацыі. Пры інклюзіўным навучанні «асаблівыя» дзеткі таксама вучацца разам са здаровымі, прычым па звычайных праграмах, але пры гэтым сістэма больш падладжваецца пад іх, улічваючы іх індывідуальныя патрэбы. На сённяшні дзень інклюзіўнае навучанне прызнана сусветнай супольнасцю як найбольш гуманнае і эфектыўнае.

У Беларусі быў распрацаваны план мерапрыемстваў, якія датычацца развіцця інклюзіўнай адукацыі, які цяпер уваходзіць у дзяржаўную праграму «Адукацыя і маладзёжная палітыка на 2012—2020 гады». І гэта даказвае сур'ёзнасць падыходу да гэтага пытання. На гэты момант у нашай краіне налічваецца 20 інклюзіўных класаў, якія працуюць на базе 8 агульнаадукацыйных школ.

У цэлым, на 1 верасня 2016 года ў нашай краіне, па словах загадчыцы лабараторыі медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі дзяцей Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі Вікторыі Голікавай, налічвалася 29 503 дзіцяці з інваліднасцю. У сярэднім, як заявіла спецыяліст, штогод прызнаюцца інвалідамі каля 3 тысяч дзяцей. Але ўжо за першае паўгоддзе гэтага года інвалідамі было прызнана 1907 дзяцей, што сведчыць аб 6%-м росце гэтага паказчыка. Найбольшы рост колькасці такіх дзяцей назіраецца ў Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.

Святлана БУСЬКО

busko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Дзяцей, якіх нельга навучыць, няма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».