Вы тут

Што чытае пакаленне Z?


Расійская асацыяцыя па сувязях з грамадскасцю праводзіць даследаванне "Як пакаленне Z успрымае інфармацыю". Галоўная мэта — вывучыць новае пакаленне маладых людзей ва ўзросце 15-20/22 гады. Як яны ставяцца да стасункаў, залежнасці ад сацыяльных сетак, крыніц інфармацыі, якім чынам будуюць камунікацыю, чым цікавяцца і дзе кантактуюць адно з адным? У даследаванне ўцягнуліся і некаторыя іншыя краіны, у тым ліку Беларусь. Партнёрам выступае кансалтынгавая кампанія IPR Belarus.

Летась расіяне правялі пілотнае даследаванне адносна камунікацыі пакалення Z. Вось прыклады некаторых цікавых пытанняў і адказаў.


Ці чытае пакаленне Z?

*Так, яно чытае.

*Больш мастацкую літаратуру, чым літаратуру па спецыяльнасці.

*Хацелі б чытаць больш.

*Аддаюць перавагу папяровым кнігам.

*Электронныя не пакупаюць, толькі спампоўваюць.


Любімы пісьменнік

Эрых Марыя Рэмарк.

"Таму што я люблю чытаць кнігі і глядзець фільмы, якія душу ўсю выварочваюць".

"Вельмі класныя апісанні людзей. І яна вельмі лёгка чытаецца. Мне спадабалася па атмасферы".

"Мне спадабалася схема дружбы, і як гэта ўсё прапісана. І там нават эканамічныя праблемы закранутыя. Карацей, мне падабаецца, як піша Рэмарк, і я яго фанат".

"Ён разнабаковы, але чытаць вельмі лёгка. Там закранаюцца вельмі сур'ёзныя тэмы, але калі чытаеш, то гэтага не заўважаеш. У мяне было так — я прачытала главу, а пасля іду па вуліцы і не магу не думаць пра гэта...".

"І яшчэ на цытаты разбіраеш...".

"А яшчэ мне падабаецца, таму што мне апошнім часам падабаецца чытаць кнігі, якія ўзнімаюць праблему страчанага пакалення".

Сярод іншых пісьменнікаў маладыя назвалі Антуана дэ сент Экзюперы, Льва Талстога, а таксама Эрнеста Хэмінгуэя і Чака Паланіка.


Ці глядзяць старое кіно?

Большасць глядзіць.

Савецкія камедыі, савецкія пра вайну, "Іван Васільевіч мяняе прафесію", "Любоў і галубы", "Аперацыя Ы", "Каўказская палонніца", "З лёгкай парай", "Слуга двух гаспод", "У бой ідуць адны старыкі", "Масква слязам не верыць", "Дзяўчаты", "Сабачае сэрца", амерыканскія фільмы 1960-70х, галівудскія фільмы 1950-х, Феліні, "Касабланка", "Фантамас", фільмы з Одры Хёпберн, Чарлі Чапліным, "У джазе толькі дзяўчаты", "Вялікі Каруза", "Пралятаючы над гняздом зязюлі".


Ці будуць яны абмяжоўваць сваіх дзяцей у карыстанні гаджэтамі?

Так (70 працэнтаў)

"Каб дзіця не было залежным ад тэхнікі, як многія ў наш час".

"Так, як і мае бацькі".

"Ён і не патрэбны, інтэрнэт. Я дзяцінства праводзіла з сябрамі, мне было цудоўна, я прыходзіла дадому, ела, чытала кніжку, хадзіла гуляць, сацыялізавалася, я і лічу, што для дзяцей гэта цудоўна".

"Я расла без іх. Гэта шкодна. Зараз ёсць бацькі, якія даюць планшэт, а самі займаюцца сваімі праблемамі. У маім дзяцінстве такога не было — былі пясочніцы і стасункі з іншымі дзецьмі. І я пастараюся зрабіць тое, што рабілі для мяне бацькі".

"Дзіця да пэўнага часу павінна развівацца без гаджэтаў, з кнігамі, напрыклад".

"Мне зусім не падабаецца, што сучасныя дзеці ўдзяляюць шмат увагі гаджэтам. Я хачу, каб у іх было дзяцінства, а не ілюзія".

Калі НЕ?

"Калі дзіця больш хутка развіваецца ў сэнсе тэхналогій, то яно і пасля больш умее а калі гэта добрая прадукцыя, то вырастаюць разумныя дзеці".

"Гэта трэба прыняць як дадзенасць сучаснага свету, раней былі гульні настольныя, цяпер яны віртуальныя".


Ці патрэбны ім рэальныя стасункі?

Так (100 працэнтаў).


"Мы правялі пілотнае даследаванне і высветлілі, што існуюць радыкальныя адрозненні ва ўспрыманні інфармацыі і камунікацыі ў залежнасці ад выбранаай прафесіі, узроўню адукацыі, — кажа выканаўчы дырэктар Расійскай асацыяцыі па сувязях з грамадскасцю Юлія ГРАЗНОВА. — Таму пасля пілоту вырашылі правесці даследаванне па большай колькасці параметраў, уключыўшы прафесію, рэгіён, памер населенага пункта і іншыя крытэрыі".

Сёлета ў даследаванні ўжо будуць удзельнічаць, акрамя Расіі, Іспанія, Германія, Арменія, Ізраіль, Індыя, Беларусь.

Калі вы трапляеце ва ўзроставую групу, можаце запоўніць да 31 кастрычніка анкету на сайце http://www.infoz.me/

Святлана БАРЫСЕНКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.