Вы тут

Бялынічам нагадалі пра Магдэбургскае права


Найлепшы прыклад мясцовага самакіравання — гэта Магдэбургскае права. Менавіта тыя беларускія гарады дасягалі росквіту, дзе найбольш актыўна ў грамадскім жыцці ўдзельнічала насельніцтва. Сярод гарадоў сучаснай Магілёўскай вобласці, якія калісьці мелі гэта выключнае права, — Магілёў, Бабруйск, Бялынічы, Крычаў, Мсціслаў, Чавусы, Чэрыкаў, Шклоў... Але ці шмат хто з сённяшніх іх жыхароў дакладна гэта ведае?


Магілёўская арганізацыя Таварыства беларускай мовы вырашыла запоўніць прабел. За дабрачынныя ахвяраванні грамадзян і арганізацый робяцца памятныя дошкі, якія па ўзгадненні з раённым кіраўніцтвам усталёўваюцца на гістарычных будынках. Некалькі дзён таму памятная дошка з'явілася на будынку раённай бібліятэкі ў Бялынічах.

— Гэта дае людзям, звычайнаму чалавеку адчуванне даўніны, гонару за гісторыю краіны. Нагадвае, што яшчэ ў XVI—XVII стагоддзі былі гарады, дзе існавала самакіраванне і людзі самі вызначалі свой лёс. Тут актыўна развіваліся будаўніцтва, гандаль, вытворчасць. Усё гэта залежала ў першую чаргу ад актыўнай пазіцыі насельніцтва, — адзначыў кандыдат філалагічных навук, старшыня абласной арганізацыі ТБМ Яраслаў Клімуць.

Сёлета памятныя дошкі, акрамя Бялыніч, усталяваны ў Чэрыкаве і Чавусах. Паступова яны з'яўляюцца ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці, дзе калісьці было Магдэбургскае права.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Вытокі самакіравання

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.