Вы тут

У краіне пройдзе інавацыйны тыдзень


"ІNMAX'16" — менавіта пад такой назвай у канцы лістапада — пачатку снежня адбудзецца шэраг мерапрыемстваў для бізнесменаў-пачаткоўцаў. Галоўная ўмова ўдзелу — выкарыстанне ў сваіх праектах інавацыйных тэхналогій ці, прасцей кажучы, новаўвядзенняў. Для тых, хто прылічвае сябе да "стартапераў", ёсць добрая навіна: у вас яшчэ ёсць шаец далучыцца — заяўку на ўдзел можна падаць да 1 лістапада.


Арганізатарам інавацыйнага тыдня выступіў Мінгарвыканкам сумесна з Мінскім гарадскім тэхнапаркам. Яго кульмінацыяй стане двухдзённы Кірмаш ідэй "Smart patent 2016". У фокусе, як можна было здагадацца, зусім не інфармацыйныя тэхналогіі, а інавацыі ў сферы паслуг, адукацыі, медыцыны, асноўны акцэнт — на прамысловасць. Па словах намесніка старшыні Мінгарвыканкама Жанны Бірыч, ключавое адрозненне ад шэрагу падобных мерапрыемстваў у тым, што кірмаш будзе агульнадаступным: прыйсці ў павільён НВЦ "БЕЛЭКСПА", каб асабіста азнаёміцца з праектамі, зможа любы жадаючы. У маладых спецыялістаў і нават студэнтаў будзе магчымасць стаць часткай кампаніі, якая толькі пачынае свой шлях.

Аднак у першую чаргу мерапрыемства накіравана на пошук рэальных інвестараў. Сваю дапамогу гатова аказаць Нацыянальная акадэмія навук і профільныя міністэрствы, акрамя таго кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай найбольш цікавых праектаў, змогуць стаць рэзідэнтамі тэхнапарка. А гэта цягне за сабой мноства пераваг: магчымасць узаемадзеяння з іншымі, больш буйнымі прадстаўнікамі комплексу, ільготнае падаткаабкладанне, нізкі кошт арэнды. Так, летась добра зарэкамендаваў сябе праект па запуску ў працу 3D-прынтэра. Цяпер кампанія, якая прапанавала гэту ідэю, з'яўляецца рэзідэнтам тэхнапарка, а сам праект паспяхова функцыянуе.

У параўнанні з мінулым годам значна палегчыўся працэс падачы заяўкі на ўдзел у кірмашы: патрэбна толькі кароткае апісанне ідэі, на аснове якога выберуць найлепшыя праекты. У далейшым яны будуць сабраны ў адзіны прэзентацыйны каталог. Дарэчы, удзел у інавацыйным тыдні цалкам бясплатны.

Як адзначыў дырэктар Мінскага гарадскога тэхнапарка" Уладзімір ДАВІДОВІЧ, ідэі беларускіх прадпрымальнікаў уяўляюць цікавасць не толькі для мясцовых, але і для замежных інвестараў. Актыўна наладжана супрацоўніцтва з расійскім інавацыйным цэнтрам "Сколкава", прадстаўнікі якога таксама будуць прысутнічаць на кірмашы.

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».