Вы тут

Кіроўцаў заклікаюць ездзіць з пастаянна ўключаным блізкім святлом фар


Да 1 красавіка, у якасці эксперыменту, кіроўцаў Гродзенскай вобласці заклікаюць ездзіць з пастаянна ўключаным блізкім святлом фар. У аддзяленні агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама гавораць, што гэта толькі прапанова, і штрафаваць за тое, што нехта забыўся ўключыць фары, не будуць.


Да пачатку эксперыменту падштурхнулі і вынікі апытання, праведзенага ў адной з сацыяльных сетак. Удзел у ім прынялі амаль чатыры тысячы рэспандэнтаў. Каля 74 працэнтаў з іх падтрымалі ініцыятыву аб выкарыстанні блізкага святла фар у светлы час сутак. Жыхары рэгіёна ў каментарыях выказваліся з нагоды падобнага новаўвядзення станоўча. Ва УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама падкрэслілі, што тэме выкарыстання блізкага святла фар не толькі ў цёмны час сутак прысвечана вялікая колькасць даследаванняў. Напрыклад, калі на прамым гарызантальным участку дарогі аўтамабіль становіцца прыкметным на адлегласці 1-1,5 кіламетра, то ўключэнне блізкага святла фар павялічвае дыстанцыю выяўлення прыкладна яшчэ на 1 кіламетр. Для кіроўцаў, якія рухаюцца насустрач адзін аднаму з хуткасцю 90 кіламетраў у гадзіну, гэтым забяспечваецца запас у 20 дадатковых секунд для ацэнкі сітуацыі і прыняцця рашэння. Уключанае блізкае святло фар або дзённыя хадавыя агні зробяць больш заўважным аўто і для суседзяў па патоку, і для пешаходаў. Для прыцягнення ўвагі да эксперыменту ў ДАІ плануюць правесці рэкламную кампанію ў сацсетках і СМІ і некалькі мерапрыемстваў у падтрымку ініцыятывы.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: З блізкім святлом фар — і ў дзённы час пастаянна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.