Вы тут

Як у сталіцы вырашаюць праблему парковак


Аўтамабілісты - сапраўдны біч сучасных мегаполісаў: шматкіламетровыя пробкі, перагружаныя двары, шкодныя выхлапныя газы. Жыхары Мiнска, хоць пакуль i не так глабальна, таксама ўжо адчулi на сабе «атаку машын». Асаблiва востра стаiць праблема з паркоўкамi: пошук свабоднага месца днём у цэнтры ператвараецца ў складаны квэст. Мы высветлiлi, як гарадскiя ўлады плануюць вырашыць гэтую «галаваломку», колькi трэба заплацiць за свой камфорт i цi на самай справе «разумныя» аўтаматызаваныя паркоўкi.


«Цэнтр горада — не месца для стаянкi машын!»

Каб абмяркоўваць набалелае пытанне аб адсутнасцi парковачных месцаў, для пачатку трэба разабрацца ў паняццях. Паркоўка i стаянка — гэта не сiнонiмы. Паркоўка прадугледжвае, што аўтамабiлiст прыехаў у цэнтр па справах на некалькi гадзiн, а вось стаянка — што ён хоча пакiнуць машыну на ўвесь працоўны дзень або на ноч. Па словах дырэктара «Парковак сталiцы» Алега Ляшчынскага, мiнчанам пара адвучацца ад шкоднай звычкi кiдаць аўтамабiль «дзе прыйдзецца» на 8—10 гадзiн. Цэнтр вялiкага горада проста не здольны вытрымаць такую нагрузку. Адсюль i праблемы з часовымi паркоўкамi, якiя пастаянна занятыя «стаўшымi на якар» аўтамабiлямi. У многiх краiнах абмежаваны альбо поўнасцю забаронены ўезд у цэнтр буйнога горада на ўласным аўтамабiлi, альбо за такое задавальненне даводзiцца выкласцi «кругленькую» суму. Такiя правiлы дзейнiчаюць i ў суседняй Расii: напрыклад, у Маскве кожная наступная гадзiна паркоўкi ў цэнтры каштуе даражэй, чым папярэдняя, маўляў, будзьце шустрымi. У нас пакуль усё наадварот, i на шматлiкiх паркоўках за першую гадзiну прыйдзецца выкласцi больш буйную суму — парадку 1 рубля, чым за астатнiя.

Зараз месцаў катастрафiчна не хапае, аднак праблема ўжо вырашаецца. На дадзены момант у сталiцы ёсць 1700 платных машына-месцаў. Да канца 2017 года плануецца павялiчыць iх колькасць да 10 тысяч у межах 2-га транспартнага кальца. Як расказаў Алег Ляшчынскi, развiццё сеткi парковак разлiчана на пяць этапаў: кожны квартал будуць уводзiцца ў строй па 2 тысячы парковачных месцаў. Першы этап, якi павiнен завяршыцца да канца гэтага года (а гэта яшчэ 300 месцаў), прадугледжвае ахоп тэрыторыi ў межах пр. Незалежнасцi — вул. Свярдлова — вул. Кiрава — вул. Энгельса. Далей па плане — вулiцы Камсамольская — Iнтэрнацыянальная — Рэвалюцыйная — гэты ўчастак ужо практычна гатовы, наступныя этапы — стварэнне камфортных умоў для аўтамабiлiстаў у раёне Нямiгi, плошчы Якуба Коласа i 2-га транспартнага кальца.

Што датычыцца павышэння платы за паслугу, то гэтае пытанне зараз абмяркоўваецца. Аднак калi змены i будуць, то яны закрануць толькi пэўныя зоны. У прыватнасцi, найбольш загружаную тэрыторыю ў цэнтры — Верхнi горад. Цяпер кошт паркоўкi тут 2 рублi за гадзiну, аднак сума можа вырасцi да 5 рублёў. Усе новыя паркоўкi аўтаматызаваныя: расплацiцца можна шасцю рознымi спосабамi. Як адзначыў Алег Ляшчынскi, найбольш часта выкарыстоўваюць для гэтага мабiльны тэлефон: смс цi USD-запыты. Аднак i з наяўнымi грашыма не павiнна ўзнiкнуць праблем: паркаматы прымаюць i купюры, i манеты, а таксама даюць рэшту. Але адсутнасць чалавечага кантролю многiм не iдзе на карысць: добрасумленна аплачваюць паркоўкi ўсяго 40% карыстальнікаў. Зараз наладжваецца механiзм пакарання несвядомых грамадзян, i задарма скарыстацца паслугай больш не атрымаецца.

Стаянкi на ўскраiнах i паркiнг-вундэркiнд

Як жа быць тым, хто не можа адмовiць сабе ў задавальненнi або ў неабходнасцi ездзiць на працу на ўласным транспарце? Калi не пашанцавала са службовай паркоўкай, то выхадаў ёсць некалькi: перахоплiваючыя стаянкi i платныя паркiнгi. Асноўнае прызначэнне перахоплiваючых стаянак у тым, каб аўтаўладальнiк мог пакiнуць сваю машыну каля адной з крайнiх станцый метро, а далей працягнуў шлях на грамадскiм транспарце. Аднак прапанаваныя варыянты большасць гараджан не задавальняюць, бо да метро яшчэ трэба пад'язджаць або доўга iсцi, а гэта ўжо занадта складаная схема.

Калi гаварыць пра другi варыянт, то, магчыма, сiтуацыя тут кардынальным чынам хутка зменiцца. У пачатку наступнага тыдня ў цэнтры сталiцы пачне працу самы буйны ў Беларусi паркiнг. Акрамя ўнушальных памераў, ён будзе валодаць яшчэ адной не менш уражлiвай характарыстыкай: практычна ўсе працэсы ў iм будуць аўтаматызаваны, таму ўжо цяпер за iм замацавалася слава першага «разумнага» паркiнга ў краiне. Удзел дыспетчара больш не спатрэбiцца, каб адрэгуляваць асвятленне: у залежнасцi ад надвор'я i часу сутак камп'ютар сам абярэ патрэбны ўзровень. Гэта ж адносiцца i да вентыляцыi памяшкання: як толькi падвысiцца канцэнтрацыя вуглякiслага газу, «мазгавы цэнтр» паркоўкi запусцiць сiстэму ачышчэння паветра.

Незвычайным можа здацца i сам вонкавы выгляд паркiнга. Ён пабудаваны ў фармаце «open spase», гэта значыць да неабходнага мiнiмуму зведзена колькасць апорных калон: яны знаходзяцца на адлегласцi 17 метраў адна ад адной, што значна паляпшае агляд i працэс паркоўкi. Такую нестандартную для Беларусi канцэпцыю распрацаваў адзiн з вядучых экспертаў у гэтай сферы нямецкi праекцiроўшчык Iлья Iрмшэр.

На пяцi ўзроўнях агульнай плошчай у 27 тысяч м2 зможа размясцiцца каля тысячы машын. Паколькі новы паркiнг знаходзiцца ў раёне Нямiгi, мяркуецца, што ён дапаможа iстотна разгрузiць цэнтр горада. Прыемная навiна для аўтамабiлiстаў: да канца снежня шматузроўневая стаянка будзе працаваць у тэставым рэжыме, таму скарыстацца паслугай можна будзе бясплатна.

Дар’я КАСКО

kasko@zviazda.by


Загаловак у газеце: Адшукаць сваё месца

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.