Вы тут

Што рабіць, каб у мужчыны былі сілы на подзвігі


Пажадаць здароўя і прыгажосці жанчыне можна, як усе. Але ж адкуль узяцца здароўю і прыгажосці? Хіба не лепш пажадаць тое, ад чаго гэта залежыць?


Ад чаго яно залежыць? Ад суладдзя з самой сабой ды мужам. Простыя словы. А што на справе?

А ў жыцці мы часта бачым вось што: жанчына папракае мужа: «Ты такі небарака, мала робіш, а што робіш — дык лепш бы не рабіў. Прыйдзецца зноў самой». І перастае быць жанчынай... Арыентаванасць душы — гэта ключ. Знайсці наймалую нагоду для пахвалы — значыць правільна арыентаваць сваю душу на пазітыў і, разам з тым, арыентаваць мужа... Мужчыну трэба што? Каб заўважылі яго любы, нават самы дробязны высілак, пахвалілі, праявілі клопат, радасць. І тады мужчына, як люстэрка, адорыць тым жа — і ў яго будуць сілы на подзвігі. Інакш адкуль узяцца сілам, калі нічога, акрамя лаянкі, не пачуць ад жанчыны, якую калісьці пакахаў, з якой звязаў сваё жыццё, узяўшы адказнасць за свой пра яе клопат? У чым стымул жыць? Што рабіць з гэтай жанчынай? Піць? Засунуцца ў тэлевізар? Сысці? З'ехаць на рыбалку? Менавіта пра гэта вельмі дакладна і лаканічна напісаў Ігар Губерман:

«Хвалите, бабы, мужиков:

мужик за похвалу

достанет месяц с облаков

и пыль сметет в углу».

Валерый, г. Віцебск

Загаловак у газеце: Хваліце мужыкоў!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.