Вы тут

Як мы з мужам адправіліся ў другі мядовы месяц


Нядаўна ў маім жыцці адбыўся пераломны момант: непрыемнасці на рабоце ўскладніліся працяглым дрэнным настроем. Гэта, безумоўна, негатыўна адбілася і на адносінах з мужам. Тады я хацела кінуць усё і пайсці адна ў горны паход. Калі муж убачыў, што я ўсур'ёз распачала падрыхтоўку, ён прапанаваў арганізаваць сумесны адпачынак. Гэта была цудоўная магчымасць змяніць абстаноўку і пабыць разам, таму што мы пасля мядовага месяца нікуды не выязджалі.


Падрыхтоўку да падарожжа я поўнасцю даверыла мужу і ніколечкі не пашкадавала. Максім за два тыдні прадумаў да дробязяў маршрут і забраніраваў квіткі. Тады я зразумела сваю памылку (дарэчы, яна характэрная псіхалогіі большасці жанчын): раней я не давала магчымасці мужу штосьці зрабіць для нас. Ён ведаў, што я магу арганізаваць усё на свеце. Пры падрыхтоўцы да адпачынку я дала яму шанц адчуць сябе значным у маім жыцці.

За 16 дзён, што правялі ў Іспаніі, мы перажылі разам столькі незабыўных эмоцый! Бралі ровары напракат і каталіся па горадзе, асвойвалі канатную дарогу, скаралі атракцыёны «Порт Авентуры». Гулялі пешшу па 20—30 кіламетраў на дзень і абмяркоўвалі тое, на што не хапала часу ў паўсядзённым жыцці. Ніколі не забудуся на нечаканы сюрпрыз ад мужа ў дзень майго нараджэння, калі ён павёў мяне ў італьянскі рэстаран і ўвесь персанал на чале з шэф-поварам спяваў «Happy bіrthday, dear Hanna...». Падчас другога мядовага месяца я пераасэнсавала сваё жыццё, і негатыўныя думкі адпалі самі сабой. Зразумела, што шмат сіл аддаю рабоце (на сям'ю часу амаль не заставалася), задавальнення ад якой не атрымліваю, і вырашыла змяніць сферу дзейнасці. Адважыцца на змену прафесіі вельмі страшна, бо гэта значыць застацца на некаторы час без крыніцы даходу. Але яшчэ страшней для мяне было б адпрацаваць усё жыццё і зразумець, што ты нічога карыснага не зрабіла.

Ганна БЯЛЯК, г. Мінск

Загаловак у газеце: Другі мядовы месяц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».