Вы тут

14 кастрычніка стартуе выстаўка-форум «Мацярынства і дзяцінства»


Нашым мамам прысвячаецца.

Само свята традыцыйна адзначаецца ў дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы — 14 кастрычніка. Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі, адбудуцца ў нашай краіне ўжо ў 18-ы раз. У праграме — семінары, кансультацыі і майстар-класы, прысвечаныя ўмацаванню сям'і, выхаванню дзяцей і ролі жанчыны ў сучасным жыцці, а таксама буйная выстаўка-форум «Мацярынства і дзяцінства». Кульмінацыя тыдня — уручэнне Ордэна Маці.


У гэтым годзе высокай узнагароды ўдастоіліся 28 мінчанак. Умовы атрымання Ордэна няпростыя: у адважнай жанчыны павінна быць не менш за 5 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Яшчэ адзін важны фактар — іх добрае выхаванне: такія сем'і заўсёды пад пільным наглядам дзяржавы. Усяго за 20 гадоў, на працягу якіх уручаецца гэтая ўзнагарода, яе атрымалі 568 беларусак. Як адзначыла старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Жанна РАМАНОВІЧ, сярод жанчын становіцца ўсё больш тых, у каго атрымліваецца сумяшчаць паспяховую кар'еру і вялікую сям'ю. Для таго каб гэта было магчымым, дзяржава стараецца ствараць спрыяльныя ўмовы.

«Малышам на радасць, з карысцю для мам» — пад такім дэвізам праходзіць выстаўка-форум «Мацярынства і дзяцінства». Кіраўнік выстаўкі Вольга ІВАНОВА расказала, што на час дзеяння экспазіцыі — з 13 па 16 кастрычніка — запланавана больш за 70 навучальных, развівальных і забаўляльных мерапрыемстваў, уваход на ўсе — бясплатны. Мамы змогуць абмеркаваць са спецыялістамі спрэчную тэму груднога выкормлівання, даведацца ўсё пра бяспеку дзяцей як у рэальным жыцці, так і ў сетцы інтэрнэт, пракансультавацца з супрацоўнікамі сацыяльных службаў у цэнтры «Сям'я» і нават паўдзельнічаць з немаўлятамі ў слінг-дэфіле. Дзяцей чакаюць майстар-класы па арыгамі, папяровай пластыцы, скрапбукінгу, спаборніцтвы на дзіцячых роварах і электрамабілях і самае галоўнае — велізарны інтэрактыўны горад цацак.

Упершыню ў рамках выстаўкі пройдзе конкурс для будучых мам «Superмама», а самым маштабным мерапрыемствам стане фестываль блізнят і двайнят «Шчасце ўдвая».

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Першае слова і самае ганаровае званне

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.