Вы тут

У Брэсце ўрачыста сустрэлі маладых спецыялістаў у галіне аховы здароўя


Стала традыцыяй у Брэсце сустракаць усіх маладых спецыялістаў у галіне аховы здароўя ва ўрачыстай абстаноўцы, жадаць ім паспяховай работы і ўручаць наказы ад старэйшых калег.


Сёлета ўсе прызначаныя на работу ва ўстановы Брэста і Брэсцкага раёна былі запрошаны на сход у цэнтральную гарадскую бальніцу. У зале сабралася 194 чалавекі, з іх 61 — урачы. На сходзе адзначалася, што ў Брэсцкім рэгіёне назіраецца натуральны прырост насельніцтва, што з'яўляецца вельмі аптымістычным паказчыкам, у гэтым ёсць пэўная заслуга і медыцынскіх работнікаў. «Штогод у абласным цэнтры адкрываюцца новыя корпусы медыцынскіх устаноў, якія неабходна камплектаваць кадрамі», — адзначыў на сустрэчы намеснік галоўнага ўрача цэнтральнай паліклінікі горада Андрэй Мокраў і пажадаў навічкам дасягнуць вялікіх поспехаў у выбранай прафесіі.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Маладых прынялі ў калектыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».