Вы тут

Жыхарка штата Каларада (ЗША) праплыла без перапынку 132 кіламетры


Жыхарка штата Каларада (ЗША) праплыла без перапынку рэкордную дыстанцыю — 132 кіламетры. Марафонскі заплыў працягваўся 56 гадзін, паведамляе New York Tіmes.


Дасягненне ўстанавіла Сара Томас у вадасховішчы Паўэл, якое падзяляе штаты Юта і Арызона. Яно лічыцца другім па велічыні штучным вадаёмам у ЗША. Падчас заплыву Томас суправаджала судна з камандай падтрымкі, якая складалася з трынаццаці чалавек. Амерыканка не спала і не выходзіла з вады. Кожныя трыццаць хвілін памочнікі перадавалі ёй бутэльку з вадкай пажыўнай сумессю, якая складаецца з вугляводаў, электралітаў і кафеіну. Напой дапамагаў плыўчысе падтрымліваць энергію і змагацца са сном. Як адзначае New York Tіmes, дабраўшыся да другога берага, Томас ледзь трымалася на нагах ад стомленасці. Пасля заплыву яна праспала амаль дванаццаць гадзін, а затым падсілкавалася амлетам і дранікамі. Жанчына працуе дома бальнічным менеджарам. На працягу апошніх пяці гадоў яна правяла некалькі заплываў на вялікія дыстанцыі, таксама Томас перасякала Ла-Манш і возера Таха.

Цяпер рэкорд на самы доўгі заплыў належыць аўстралійскай плыўчысе Хлоі Макардал. У кастрычніку 2014 года яна за 41 гадзіну праплыла ў Атлантычным акіяне каля 124 кіламетраў. Рашэнне аб прызнанні заплыву Сары Томас новым рэкордам пакуль не прынята.

Загаловак у газеце: Заплыў на 132 кіламетры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?