Вы тут

Аб'ём гандлю Кітая з краінамі ўздоўж Шаўковага шляху склаў $671 млрд


У студзені-верасні гэтага года аб'ём знешняга гандлю Кітая з краінамі, размешчанымі ўздоўж Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя ("Пояс і шлях"), дасягнуў 4,52 трлн. юаней ($671 млрд.), што склала больш за чвэрць ад агульнага знешнегандлёвага абароту Кітая за той жа перыяд. 


Пра гэта сведчаць папярэднія дадзеныя Галоўнага мытнага ўпраўлення Кітая, агучаныя на брыфінгу Прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Хоць за названы перыяд тавараабарот Кітая з краінамі уздоўж "Пояса і шляху" аказаўся на 1,9 працэнта ніжэй, чым годам раней, аб'ём кітайскага экспарту ў Пакістан вырас на 14,9 % у Расію - на 14 %, у Польшчу - на 11,7 %, у Бангладэш - на 9,6 %, у Індыю - на 7,8 %.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.