Вы тут

Алімпіяда для пісьманосцаў


На XX рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства паштавікі Віцебшчыны перамаглі ў камандным заліку. У “скарбонцы медалёў” каманды з Прыдзвіння і дзве індывідуальныя перамогі.


Каманда Віцебскага філіяла “Белпошты” ў выніку напружанай барацьбы заваявала “золата”. Ёй саступіла каманда Мінскага філіяла, а “бронза” —  ў паштавікоў Брэстчыны.

Прадстаўніца Прыдзвінскага краю - начальнік аддзялення “Віцебск-2” Вікторыя Акулава стала лепшай сярод кіраўнікоў гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі. У тэарэтычнай і практычнай частках конкурсу ёй не было роўных. У выніку яна атрымала тытулы “Лепшы знаўца паштовай справы” і “Лепшы майстра паштовай справы”. Абаяльная жанчына стала абсалютным чэмпіёнам па колькасці ўзнагарод і званняў.

Вольга Валынец стала лепшай сярод начальнікаў сельскіх аддзяленняў. Працуе ў гарадскім пасёлку Ветрына Полацкага раёна.

— З паштовай сувяззю ўжо звязаны 10 гадоў майго жыцця.  Упачатку працавала паштальёнам у Фарынава. Потым — аператарам у Ветрына. І вось ужо каля 8 гадоў узначальваю аддзяленне, — расказала яна журналісту "Звязды".

У яе падначаленні 3 паштальёны і аператар. Усе яны аказваюць паштовыя паслугі жыхарам Ветрына і двух суседніх вёсак. Агульная колькасць насельніцтва ў гэтых населеных пунктах прыкладна 1,5 тысячы чалавек.

У глыбінцы жыхары атрымліваюць такія ж паслугі, як і ў гарадах. Па-ранейшаму,  нямала падпісчыкаў газет. Ёсць сярод іх і адданыя чытачы “Звязды”.

Шчыра кажучы, было нялёгка, расказвае пераможца. За кароткі час 30 хвілін трэба было выканаць 5 заданняў. Самым складаным было скласці табель уліку працоўнага часу. Ведаю як, але час падганяў.

Вольга скончыла Віцебскі каледж сувязі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У вольны час займаецца фізкультурай, вяжа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

pukshanskі@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.